image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бярэзінскія ратавальнікі падвялі вынікі службовай дзейнасці за мінулы год

897

Бярэзінскія ратавальнікі падвялі вынікі сваёй работы ў 2019 годзе. На нарадзе прысутнічаў намеснік кіраўніка Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Міхаіл Уладзіміравіч Драпко.

Як найбольшае дасягненне Бярэзінскага аддзела па надзвычайных сітуацыях варта адзначыць недапушчэнне росту колькасці пажараў у раёне. Даклад начальніка аддзела Андрыевіча Мікалая Віктаравіча быў скіраваны не толькі на адлюстраванне дасягненняў у працы, але і недахопаў. Сярод тых напрамкаў работы, што патрабуюць увагі - удасканаленне баявой і спартыўнай падрыхтоўкі бярэзінскіх вогнеборцаў. Прааналізаваўшы сутнасць кожнага пытання, Міхаіл Уладзіміравіч паказаў шляхі іх вырашэння, некаторыя ўзяў “на аловак”.

У гэты ж дзень прадстаўнік упраўлення выступіў у працоўным калектыве ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Беразіно”. Знакаміты чалавечы фактар як галоўны “віноўнік” пажараў і гібелі людзей у агні – асноўная тэма, на якой грунтавалася выступленне. На якія пытанні ў доме трэба звярнуць увагу, каб засцерагчы маёмасць ад пажару? Якую ролю мае пажарны апавяшчальнік? Якія патрабаванні прад’яўляюць пажарныя да печаў і электрасетак? Карысныя парады для людзей падмацаваў фільм “Паводзіны пры пажары” і буклеты ад ратавальнікаў.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть