image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Чароўны Новы год (Мядзельскі раён)

553

Новы год не за гарамі, а значыть зусім хутка ў вокнах кватэр і дамоў з’явяцца яркія, рознакаляровыя агеньчыкі і ўзляцяць у неба тысячы ракет і феерверкаў. Аднак нават у час святочнай весялосці не варта забываць аб бяспецы.

У рамках трэцяга этапу рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год!” работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адправіліся ў курортны пасёлак Нарач. Размясціўшыся ў самым ажыўлённым месцы, выратавальнікі нагадвалі грамадзянам асноўныя правілы бяспечнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі, правілы ўстаноўкі і эксплуатацыі галоўнага атрыбуту калядных і навагодніх святаў – ёлкі.

У ходзе мерапрыемстваў былі прыведзены прыклады няшчасных выпадкаў з-за выбухнутай у руцэ петарды. Не засталіся без увагі і такія пытанні як правілы паводзін на лёдзе, бо зусім хутка рэкі і азёры, якіх на тэрыторыі Мядзельшчыны вельмі шмат, ператворацца ў ледзяныя люстэркі, дзеянні ў выпадку абмаражэння і пераахалоджвання.

Сярод прысутных была праведзена прафілактычная вікнарына, у ходе якой удзельнікі, дзякуючы сваім правільным адказам, змаглі паказаць выдатныя веды ў галіне пажарнай бяспекі і сувеніры ад ратавальнікаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть