image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

З 14 - 21 лістапада ў Капыльскім раёне прайшоў 2-і этап акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!»

602

У раёне за 2019 год на пажарах загінула 4 чалавекі, меркаванай прычынай гібелі стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Імкнучыся звярнуць увагу грамадзян на факт небяспекі курэння, з 14 лістапада інспекцыя нагляду і прафілактыкі Капыльскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведала шэраг працоўных калектываў. У ходзе акцыі работнікаў прадпрыемстваў праінфармавалі аб аператыўнай абстаноўцы з пажарамі і растлумачылі ім асноўныя правілы бяспекі, уручылі прафілактычныя памяткі і брашуры. Акрамя таго, усе жадаючыя змаглі памяняць цыгарэту на цукерку.

Сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў пажарных навучэнцамі гімназіі №1 горада Капыля завяршыўся другі этап акцыі. Навучэнцы ўручалі памяткі гараджанам, расказвалі пра небяспеку курэння ў ложку, тым больш у стане алкагольнага напою.

Як кажуць у народзе, іскру тушы да пажару - бяду адводзь да ўдару, а каб яна не адбылася, дастаткова быць асцярожным і ўважлівым ў адносінах да сябе і сваіх блізкіх.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть