image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Як жыць бяспечна? (Маладзечанскі раён)

756

Трыдцаць першага кастрычніка з мэтай прадухілення пажараў, няшчасных выпадкаў ад іх першы намеснік Маладзечанскага ГРАНС у рамках пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам” у весцы Мойсічы Маладзечанскага раёна праверыў некалькі домаўладанняў на прадмет выконвання правілаў бяспекі.

Менавіта гэтыя дамы былі выбраны не выпадкова, а па рэкамендацыям назіральных камісій. Тут пражываюць асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

Выратавальнік рабіў галоўны акцэнт на праверку працаздольнасьці аўтаномных пажарных абвяшчальнікаў, стан печаў і электраправодкі. Спецыяліст растлумачыў жыхарам правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання. Таксама праводзілася размова з бацькамі аб недапушчальнасці пакідання дзяцей адных. Пасля агляду домаўладання работнік МНС гаспадарам пакідаў лістоўкі і памяткі пра пажарную бяспеку.

Трэба памятаць пра тое, што ад надляжачага выконвання правілаў пажарнай бяспекі залежыць не толькі наша жыццё, але і жыццё нашых родных!

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть