- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Акцыя ратавальнікаў “Моладзь за бяспеку” прайшла ў раённым цэнтры бяспекі (Бярэзінскі раён)
Пра раённы адукацыйны міні-цэнтр бяспекі добра ведаюць многія школьнікі Бярэзіншчыны. Ён адкрыў свае дзверы ў жніўні 2017 года на базе Цэнтра дзіцячай творчасці раёна і стаў выдатнай пляцоўкай як для навучання дзяцей і дарослых, так і для правядзення акцый ратавальнікаў. Так, тут прайшоў чарговы этап акцыі “Моладзь за бяспеку”. Яе ўдзельнікамі сталі чацвёртакласнікі ДУА “Пачатковая школа №1 г.Беразіно”.
Цікаўныя і шчабятлівыя хлопцы і дзяўчаты ўважліва выслухалі расповед пра маладзежную арганізацыю ратавальнікаў-пажарных, паглядзелі фільм, адказалі на пытанні віктарыны. Асабліва прыемны момант для дзяцей – падарункі ад ратавальнікаў. Выстава лепшых работ конкурсу “Ратавальнікі вачыма дзяцей” уразіла дзяцей, і яны – усе як адзін – паабяцалі абавязкова прыняць удзел у раённым этапе конкурсу. Нагода для смутку была толькі адна: у знакаміты раённы клуб юных ратавальнікаў-пажарных “Сирэна” іх прымуць толькі з пятага класа. Значыць, трэба крыху падрасці, многа вывучыць пра ўласную бяспеку, а потым з поўнай адказнасцю можна спрабаваць сябе ў якасці памочнікаў дарослым ратавальнікам на карысных мерапрыемствах і акцыях!