image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лепш прадухіліць, чым потым тушыць! (Маладзечанскі раён)

666

Амаль штодня на тэрыторыі нашай краіны адбываюцца пажары. Яны нясуць за сабой не толькі матэрыяльны ўрон, але, на жаль, адбіраюць чалавечыя жыцці.

Мы часта нават не задумваемся аб тым, што можа стаць прычынай пажару, а павінны памятаць пра гэта ўвесь час. Ад таго, як мы ведаем і выконваем правілы пажарнай бяспекі залежыць наша дабрабыт і жыцце.

Пажарна-прафілактычнае мерапрыемства, у якім прымаў ўдзел начальнік Маладзечанскага гаррайаддзела па НС Дзяніс Ушацкі, прайшло ў вёсцы Лебедзева дзевятнаццатага верасня. На ім прысутнічалі старасты вёсак Лебедзеўскага сельскага Савета. Мерапрыемства мела не толькі інфармацыйны характар, але і урачысты: падзякі ад старшыні сельскага Савета Тамары Дудзіч атрымалі самыя актыўныя.

Галоўны выратавальнік Маладзечаншчыны данёс да прысутных не толькі інфармацыю аб правілах пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, але і веды па выкарыстанню і працаздольнасьці аўтаномных пажарных абвяшчальнікаў. Пасля мерапрыемства ўсе атрымалі лістоўкі і памяткі пра пажарную бяспеку.

Таксама праводзілася размова аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без дагляду. Дзеці яшчэ не разумеюць той небяспекі ў поўнай меры, якую нясуць запалкі, электраабсталяванне, адчыненае акно, таму дарослыя павінны кантраляваць і не пакідаць іх адных.

Не зразумела, чаму сеўшы элемент сілкавання ў пажарным абвяшчальніку, альбо печ, якая патрабуе рамонт, хвалюе супрацоўнікаў МНС, старастаў вёсак, старшыню сельскага Савета і ні ў якім разе некаторых домаўладальнікаў. Спадзяёмся, что разам мы прадухілім пажары, пераканаем насельніцтва выконваць правілы пажарнай бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть