image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Як зберагчы жыццё? (Старадарожскі раён)

417

Працоўны дзень работнікаў будаўнічай арганізацыі “Вертыкаль” пачаўся сустрэчай з начальнікам Старадарожскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімірам Усеняй. Галоўны ратавальнік раёна правёў прафілактычную гутарку, лейтматывам якой стала прадухіленне пажараў, што здараюцца па віне чалавека.

Якія наступствы невыканання правіл пажарнай бяспекі, як наладзіць бяспечны побыт, як зберагчы жыццё і здароўе дзяцей і іншыя пытанні бяспекі жыццядзейнасці былі ўзняты падчас сустрэчы.

Уладзімір Аляксандравіч падрабязна рассказаў, колькі вогненных здарэнняў адбылося на тэрыторыі рэспублікі, вобласці і раёна, якія прычыны пажараў самыя распаўсюджаныя, і як пазбегнуць такой бяды ў сваім домаўладанні. Да чаго прыводзіць курэнне ў ложку, чаму нельга пакідаць уключаныя электрапрыборы, як зрабіць бяспечнай печ, што неабходна ведаць пры распальванні кастроў, – аб гэтым дэтальна расскзаў Уладзімір Аляксандравіч. Асобным пытаннем была ўзнята праблема дзіцячай гібелі на пажарах. Выратавальнік адзначыў, што галоўная прычына трагічных здарэнняў, на якіх загінулі дзеці, – гэта бацькоўская нядбаласць, неналежны дагляд за дзецьмі.

Напрыканцы сустрэчы кожнаму прысутнаму былі ўручаны буклеты, у якіх шмат карыснай інфармацыі па бяспецы жыццядзейнасці.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть