image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Гутаркі бяспекі” – абавязкова ў школьным раскладзе! (Старадарожскі раён)

467

На тэрыторыі Старадарожчыны праходзіць акцыя “У цэнтры увагі- дзеці!”. Таму не дзіва, што ва ўстановах адукацыі падчас правядзення ўрокаў чуюцца “трывожныя сігналы”. Хтосьці здзіўляецца гэтым гукам, а хтосьці - і такіх вучняў большасць – разумее: у школе надзвычайная сітуацыя і неабходна хутка пакінуць памяшканне – эвакуіравацца. Акрамя вучняў і настаўнікаў удзел у правядзенні мерапрыемстваў прымаюць і работнікі Старадарожскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Выратавальнікі імкнуцца наведаць кожную ўстанову адукацыі і даць прафесійную ацэнку праведзенаму мерапрыемству. Не можа не радаваць той факт, што з пастаўленай задачай “эвакуіруемыя” спраўляюцца на “выдатна”. А гэта значыць, што дзеці знаходзяцца ў бяспецы. Пасля правядзення эвакуацыі выратавальнікі сустракаюцца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, іх педагогамі для правядзення “Гутарак бяспекі”, падчас якіх яшчэ раз нагадваюць аб неабходнасці выканання правілаў бяспечных паводзін. А атрыманыя тэматычныя памяткі і буклеты дазволяюць замацаваць веды, атрыманыя ў ходзе мерапрыемства.

А акцыя крочыць наперад і заклікае: зрабіце бяспечным не толькі дзень, а ўсё сваё жыццё!

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть