image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ні дня без экскурсіі! (Бярэзінскі раён)

323

Штодня пажарная часць г.Беразіно напаўняецца вяселым шчэбетам – дзеці з прышкольных лагераў раёна прыязджаюць да ратавальнікаў на экскурсіі. Некаторым групам удаецца нават пабачыць трэніроўкі пажарных на тэрыторыі часці, а хтось і бачыў сапраўдны баявы выезд!

Расказ пра асаблівасці нясення службы, дэманстрацыя баявога адзення і выратавальнага інструменту, даследаванне кабіны пажарнага аўтамабіля – асноўныя моманты мерапрыемства. А яшчэ – віктарына пра меры ўласнай бяспекі, экзамен на званне юнага пажарнага, буклеты “Канікулы без дыму і агню” ў падарунак. Гучнае “дзякуй” чуем мы напрыканцы, а самыя маленькія абавязкова абдымаюць людзей у форме, паказваючы свае самыя лепшыя адносіны! Усе формы работы з дзецьмі бярэзінскіх ратавальнікаў накіраваныя толькі на адно – зберажэнне здароўя і жыцця нашых дарагіх дзетак.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть