image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Што хаваецца за шыфрам 112? (Бярэзінскі раён)

482

Першая змена аздараўленчага лагера “Папараць-кветка” прыняла бярэзінскіх ратавальнікаў з акцыяй “Канікулы без дыму і агню”. Агульналагерная гульня “Шыфр 112” аб’яднала ўсіх дзетак агульным жаданнем: стаць лепшымі! Паказаць выдатныя веды па бяспецы! Прыбегчы раней за ўсіх! Хутчэй выратаваць умоўнага пацярпелага!.. А яшчэ патушыць умоўнае ўзгаранне, перабрацца праз балота па “купінах”, адказаць на пытанні віктарыны, знайсці выхад з задымленага памяшкання. Ратавальнікам дапамагаў старшыня бярэзінскай арганізацыі ратавання людзей на вадзе Юрый Палянскі і актывісты клуба юных пажарных “Сірэна” Цэнтра дзіцячай творчасці. Яны працавалі на гульнёвых пляцоўках і дабіваліся ад кожнай каманды бездакорнага выканання заданняў. Як і чакалася, эмоцый і азарту было шмат! Па выніках гульні лідарам стала каманда “Патрыёты”, другое месца заваявала каманда “Фантазеры”, два балы ім саступілі дзеці з атрада “Юныя ратавальнікі”. Усе прызеры атрымалі дыпломы ад Беларускай маладзежнай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і карысныя падарункі - буклеты і наклейкі.

Але ж галоўнае – не падарункі і не вяселае праводжанне часу. Самае важнае – нашы дзеці ўспомнілі такія важныя правілы ўласнай бяспекі, якія абавязкова спатрэбяцца ім у жыцці.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть