image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечная сям’я – здаровая сям’я (Мядзельскі раён)

99
Бяспечная сям’я – здаровая сям’я (Мядзельскі раён)

Роля бацькоў у выхаванні дзіцяці незаменная. Менавіта яны з’яўляюцца галоўнымі будаўнікамі асобы дзіцяці. Вось чаму так важна ведаць сваё дзіця, выхоўваць у іх пачуццё адказнасці і бяспекі. А мы – работнікі МНС, пашырыўшы кругагляд бацькоў аб правілах паводзін у надзвычайных сітуацыях, тым самым развіваем пачуццё бяспекі і самазахавання ў малых.

18 красавіка ў Цэнтры культуры Мядзельскага раёна было шматлюдна. У гэты дзень тут прайшоў раённы бацькоўскі сход. Не засталіся ў баку і работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Бо самым актуальным для бацькоў застаецца пытанне бяспекі дзяцей, а хто як не ратавальнікі дапамогуць адказаць на цікавячыя пытанні бяспекі - запалкі, якія ляжаць на бачным месцы, адкрытыя вадаёмы, пякучае сонца і іншыя небяспекі падцікоўваюць кожнага на сваім шляху.

Акрамя работнікаў МНС на бацькоўскі сход завіталі супрацоўнікі Мядзельскага раённага аддзела ўнутраных спраў і камісіі па справах непаўналетніх, якія распавялі пра крымінагенную сітуацыю сярод падлеткаў. Аб дарожна - транспартных здарэннях з удзелам дзяцей распавёў прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі. Увогуле бацькоўскі сход быў насычаны карыснымі, а галоўнае “бяспечнымі” парадамі.

Напрыканцы сустрэчы ўсе жадаючыя змаглі задаць цікавячыя іх пытанні, на якія атрымалі змястоўныя і даступныя адказы.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть