image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Агонь абыякавасці не даруе! (Мядзельскі раён)

442

Нягледзячы на штогадовае ўзмацненне прафілактычнай работы ў асенне-зімовы перыяд, з надыходам халоднага надвор'я адбываецца значны рост пажараў, асноўнымі прычынамі якіх, па-ранейшаму, з'яўляюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры выкарыстанні электраабсталявання, пячнога ацяплення і іншае. Не з'яўляецца сакрэтам і тое, што у выхадныя і святочныя дні пільнасць грамадзян губляецца напрач.

Не сталі выключэннем і мінулыя выхадныя дні. У перыяд з 5 па 7 студзеня работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з назіральнымі камісіямі правялі прафілактычную працу ў прыватным жылым сектары, накіраваную на папярэджанне пажараў. Статыстыка паказвае, што большасць пажараў адбываецца з-за бестурботнасці саміх людзей. У гэтыя зімовыя і марозныя дні выратавальнікі Мядзельшчыны правялі гутаркі з домаўладальнікамі, у якіх распавялі аб наступствах неасцярожнага абыходжання з агнём, нагадалі, куды неабходна звяртацца ў выпадку ўзнікнення пажару і што трэба прыняць у першую чаргу пры выяўленні загарання, а таксама звярнулі ўвагу на парушэнні норм і правіл пажарнай бяспекі, дзе тыя мелі месца быць. 

Навучанне жыхароў прыватнага сектара з'яўляецца важным момантам у прафілактыцы ўзнікнення пажараў, бо па статыстыцы каля 80% пажараў адбываюцца менавіта ў жылым сектары, асноўная доля з іх гэта прыватныя дамы. Жыхары павінны выдатна ведаць, як паводзіць сябе ў выпадку ўзгарання, бо ад гэтага залежыць захаванасць не толькі іх маёмасць, але і ўласнае жыццё.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть