image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пра апавяшчальнік, чысціню і бяспеку... (Мядзельскі раён)

517

З надыходам асенне-зімовага перыяду адбываецца рэзкае павелічэнне колькасці пажараў у прыватных домаўладаннях, прычынамі якіх у большасці выпадкаў з'яўляюцца парушэнне правілаў устройства, мантажу і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, а таксама чалавечы фактар – неасцярожнае абыходжанне з агнём. 

На душы становіцца цяжка, калі бачыш згарэлыя па вельмі банальнай прычыне хаты. Адвечны чалавечы прынцып «з маім домам гэтага ніколі не адбудзецца», часцяком прыводзіць да трагічных наступстваў з-за парушэння элементарных правілаў пажарнай бяспекі, якія не патрабуюць ні часу, ні лішніх выдаткаў. У выніку чалавек пазбаўляецца ўсяго, што было нажыта непасільнай працай, а часам і свайго жыцця ці жыцця сваіх родных і блізкіх. Таму прафілактыцы пажарнай бяспекі ў гэты перыяд надаецца асаблівая ўвага.

Кіруючыся гэтым становішчам у Мядзельскім раёне ў выхадныя дні праводзіцца актыўная прафілактычная праца, накіраваная на забеспячэнне пажарнай бяспекі жыхароў раёна.

Падчас прафілактычных мерапрыемстваў выратавальнікі ў чарговы раз нагадваюць грамадзянам аб неабходнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі, пра тое, што нельга тапіць печы з адчыненымі дзверцамі, сушыць на іх тканіну, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы, распальваць печы бензінам і іншымі лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі, моцна тапіць печы. Акрамя гэтага работнікі МНС рэкамендуюць усталяваць у домаўладанні аўтаномны пажарны апавяшчальнік і падтрымліваць яго працаздольнасць. Сярод насельніцтва распаўсюджваецца наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Выконвайце патрабаванні пажарнай бяспекі! Беражыце жыллё ад пажару!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть