image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Бярэзінскія ратавальнікі на раённым свяце Дажынкі

779

Бярэзінскі раён урачыста адзначыў свята працаўнікоў вескі Дажынкі. Традыцыйна ратавальнікі арганізавалі пляцоўку бяспекі, бо напомніць людзям пра важныя правілы – гэта заўседы дарэчы. Дзецям асабліва прыйшліся даспадобы гульні «Шашкі бяспекі» і «Эвакуацыя», дарослым спадабалася правяраць сваю зграбнасць, выкладваючы пазлы на караблік-балансір. Любы жадаючы мог прымерыць баявое адзенне ратавальніка і правільна злучыць пажарныя рукавы, ствол да пажарнага разгалінавання. Дапамагаў у прыемнай рабоце актывіст маладзежнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных Іван Бурымскі: ен правяраў веды дзяцей і дарослых падчас віктарыны, раздаваў буклеты, закладкі і наклейкі.

Начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік расказвае:

– Упэўнены, што вельмі важна выкарыстоўваць максімум магчымасцяў для таго, каб яшчэ раз пагаварыць з людзьмі пра самае важнае: іх уласную бяспеку і зберажэнне жыццяў іх дзяцей. Малое павінна ведаць, якія прадметы ў доме нясуць небяспеку, а з якімі можно гуляць ці карыстацца імі. Нават пяцігадовае дзіця ўжо здольнае патэлефанаваць у службу ратавання пры нябеспецы – але ж гэтаму яго патрэбна навучыць! Не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду нават на пяць хвілін – нават гэтага часу можа быць дастаткова для таго, каб дзіця ўчыніла пажар, падавілася, атрымала электратраўму, вывалілася з вакна…

Наперадзе асенне-зімні перыяд: звычайна ёе характарызуецца ростам колькасці пажараў. Памятайце пра гэта і будзьце ўважлівыя пры эксплуатацыі печаў і электрасетак, не дапускайце курэння ў жылых пакоях. Абавязкова праверце наяўнасць спраўнай батарэйкі ў пажарным апавяшчальніку. Жыцце паказвае, што гэты прыбор ратуе дзясяткі жыццяў у нашай краіне штогод.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Минского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть