image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Лепшы час, каб нагадаць пра важнасць бяспекі (Салігорскі раён)

1036

У Салігорскім раёне прайшло святкаванне раённых «Дажынак» у аграгарадку Доўгае. Запомнілася мерапрыемства жыхарам не толькі ўшанаваннем хлебаробаў і яркім парадам тэхнікі, але і пляцоўкай ад прадстаўнікоў выратавальнага ведамства, якія выставілі як гульнявыя лакацыі, так і аварыйна-выратавальную тэхніку.

Адзначым, што атмасфера ўрачыстасці ў абавязкам была напоўнена радасцю і гонарам за працу аграрыяў. Аднак сярод святочнай мітусні ўвагу гасцей нязменна прыцягвалі інтэрактыўныя пляцоўкі, арганізаваныя работнікамі службы выратавання. Спецыялісты прапанавалі жыхарам і гасцям аграгарадка займальны фармат навучання, дзе кожны мог адчуць сябе героем, гатовым да любых нечаканасцяў.

Адной з самых запатрабаваных стала пляцоўка, дзе кожны жадаючы мог адтачыць навыкі выкліку экстранных службаў. Здавалася б, простая працэдура, але ў стрэсавай сітуацыі нават дарослыя часам губляюцца. Сапраўдным цэнтрам прыцягнення стаў «лабірынт бяспекі». У гульнявой форме ўдзельнікі праходзілі праз розныя «няштатныя сітуацыі», прымаючы рашэнні, ад якіх залежала іх «віртуальная» бяспека.

Для самых юных гасцей свята інспектар сектара прапаганды Соф'я Кудзелка падрыхтавала «воднае лато». У працэсе гульні інспектар у даступнай форме тлумачыла малышам, чаму гульні ля вады патрабуюць асаблівага кантролю, а купанне ў забароненых месцах – гэта табу, якое нельга парушаць ні пры якіх абставінах. Кожная картка лато станавілася падставай для важнай размовы аб тым, як пазбегнуць бяды. Спецыяліст каментуе:

– Праграма, падрыхтаваная работнікамі МНС, стала арганічным дадаткам раённых «Дажынак». Кожны ўдзельнік нашага «інтэрактыву» атрымаў не толькі карысныя веды, але і зарад станоўчых эмоцый. Калі навучанне праходзіць у фармаце гульні, інфармацыя засвойваецца значна лепш, а ўпэўненасць ва ўласных сілах расце. А гэта, бадай, самы каштоўны падарунак, які можа быць.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Минского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть