image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

«Бульбяны фэст» – абавязкова з мелодыяй бяспекі (Уздзенскі раён)

1178

У першую суботу верасня аграгарадок Дзешчанка традыцыйна прыняў гасцей рэгіянальнага фестывалю-ярмаркі «Бульбяны фэст». Гэтае штогадовае свята з 2021 года стала візітнай карткай не толькі Дзешчанкі, а ўсяго Уздзенскага раёна, і кожны раз здзіўляе сваімі маштабамі, забавамі, тэматычнымі лакацыямі і неверагоднай атмасферай.

Выратавальнікі падрыхтавалі для землякоў і гасцей Уздзеншчыны навучальныя пляцоўкі, на якіх у займальным фармаце іх наведвальнікі знаёміліся з прафесіяй агняборцаў і, зразумела, значна папаўнялі «арсеналы» ведаў і навыкаў бяспекі жыццядзейнасці.

І дарослыя, і дзеці, і пажылыя людзі актыўна ўдзельнічалі ў гульнях і віктарынах, бясстрашна адпраўляліся ў «непрыдатную для дыхання сераду», уключаліся ў апараты на сціснутым паветры. Падчас інтэрактыўнага ўзаемадзеяння з выратавальнікамі госці пляцоўкі фармулявалі правілы бяспечных паводзін у побыце і на прыродзе, паблізу вадаёмаў, у розных надзвычайных сітуацыях, алгарытмы выкліку экстраных службаў, даведваліся, чым небяспечны дым і як правільна эвакуіравацца. Вынікам наведвання міні-гарадка МНС для кожнага сталі не толькі веды, уражанні і эмоцыі, але і тэматычныя падарункі.

– Нашу пляцоўку сёння наведала больш за пяцьсот чалавек, – адзначыла старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння с грамадскасцю Уздзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ксенія Андросік. – У інтэрактыўным фармаце маленькія і дарослыя ўздзенцы і госці нашага гасціннага краю спасцігалі асновы бяспекі. Вынік – незлічоная колькасць станоўчых эмоцый і важных ведаў, яркіх і незабыўных момантаў, фатаграфій на памяць. Упэўнена, што мы паспяхова навучылі важным правілам кожнага!

 

 

 

 

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Минского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть