Учреждение «Минское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99
- minobl@mchs.gov.by
Мэта – навучыць, папярэдзіць, прадухіліць! (Нясвіжскі раён)
У гэтыя жнівеньскія выхадныя дзейнасць работнікаў Нясвіжскага раённага аддзела по надзвычайных сітуацыях была накіравана на прафілактыку пажараў у жыллёвым фондзе грамадзян. У полі зроку ратавальнікаў – пажылыя, а менавіта тыя, хто ў сілу ўзросту і фізічных магчымасцяў не здольны належным чынам арганізаваць бяспечныя ўмовы пражывання.
Так, наведваючы пенсіянераў, прадстаўнікі МНС дэталёва вывучаюць стан печаў, электрычных прылад і праводкі, наяўнасць і працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
– Аўтаномны пажарны апавяшчальнік – гэта Ваш першы дапаможца ў выпадку вогненнай бяды, бо менавіта ён падасць сігнал да ратавання. Цудоўна, што Вы паклапаціліся яго набыць, цяпер застаецца толькі сачыць, каб ён належным чынам працаваў, – звяртаюцца ратавальнікі да гаспадыні аднаго з дамаўладанняў вёскі Рудаўка.
У ходзе рэйдавага мерапрыемства прадстаўнікі службы ратавання ў чарговы раз нагадваюць гаспадарам пра правілы развядзення вогнішчаў на прыдамовых тэрыторыях, а таксама пра забарону выпалявання сухой расліннасці, пажніўных рэшткаў. З мэтай большай пераканальнасці даводзяць статыстыку МНС і прыклады гібелі грамадзян пры такіх абставінах.
Прафілактычныя візіты такога кшталту будуць прадоўжаны, бо толькі асабістая размова з насельніцтвам мае самы дзейсны вынік у кантэксце бяспекі.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси