Учреждение «Минское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99
- minobl@mchs.gov.by
Урокі бяспекі ў краіне дзяцінства (Мінскі раён)
У рамках акцыі «Бяспечныя канікулы» інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Мінскага раённага аддзела па НС Мікіта Патланцюк сустрэўся з выхаванцамі дзіцячых садоў прысталічча.
Работнік МНС расказаў малышам правілы бяспечных паводзін дома, на вуліцы, падчас адпачынку на прыродзе і ля вадаёмаў. У гульнявой форме дзеці ўзгадалі нумары экстранных службаў, а таксама алгарытм выкліку ратавальнікаў. Дзеці не толькі даведаліся, як важна захоўваць спакой і не панікаваць, але і самі апрабавалі пакінуць задымленае памяшканне.
– Запомніце! У выпадку пажару нельга панікаваць, хавацца ў зацішных месцах ад агню і дыму. Трэба хутка пакінуць падпаленае памяшканне і неадкладна паведаміць пра гэта дарослым, – распавёў Мікіта Патланцюк.
Малыя прынялі ўдзел у гульні «Небяспечна – бяспечна», пратэставалі крагі ратавальнікаў, адпрацавалі выклік пры НС, а таксама прадстаўнік экстранай службы пазнаёміў прысутных з такім карысным прыборам, як аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
На працягу мерапрыемства дзеці не толькі ўважліва слухалі ратавальніка, але і актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, дзе паказалі свае веды па бяспецы жыццядзейнасці, пасля чаго работнік МНС адказаў на пытанні хлопчыкаў і дзяўчынак і ўручыў на памяць аб сустрэчы карысныя падарункі.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси