Учреждение «Минское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99
- minobl@mchs.gov.by
Каб канікулы прайшлі весела і без надзвычайных здарэнняў! (Бярэзінскі раён)
Другога чэрвеня бярэзінскія ратавальнікі разам з актывістамі Беларускай маладзежнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных далучыліся да маштабнага раённага свята, прымеркаванага да міжнароднага Дня абароны дзяцей.
У сонечны, напоўнены дзіцячымі ўсмешкамі дзень, на экалагічнай трапе ў Беразіно сабраліся дарослыя і дзеці, для якіх самымі рознымі службамі былі наладжаны гульневыя пляцоўкі, інтэрактыўныя зоны і захапляльныя актыўнасці.
Традыцыйна пляцоўка ратавальнікаў пад назвай «Востраў бяспекі» сабрала мноства ўдзельнікаў: дарослыя і дзеці маглі паспаборнічаць у інтэрактыўных гульнях, прымерыць форму выратавальніка, умоўна патэлефанаваць у службу ратавання. Вельмі многа было бацькоў з немаўлятамі і дашкольнікамі: кожнаму даросламу юныя ратавальнікі разам з інспектарам Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольгай Ермаковай нагадалі пра неабходнасць кантраляваць гульні дзяцей і не пакідаць малых без належнага нагляду. Асабліва гэта датычыцца летняй пары, калі дзеці часцей трапляюць у небяспечныя сітуацыі з-за ўласцівага ім імкнення пазнаваць свет. Размалеўкі, магніты і блакноты застануцца ў удзельнікаў мерапрыемства як напамін пра яркае свята.
Актывіста маладзежнага руху ратавальнікаў-пажарных Валерыя Шмарлоўская дзеліцца ўраджаннямі:
– Мне падабаецца ўдзельнічаць у акцыях і мерапрыемствах, што наладжвае служба ратавання: заўсёды адклікаюся на прапанову дапамагчы, люблю апранаць парадную форму. Лічу, што разам мы робім важную работу. Мне падабаецца, што людзі дзякуюць і ўсміхаюцца нам. Дзеці здалёк пазнаюць нас разам з дарослымі ратавальнікамі і часцяком нават бягуць насустрач, бо разумеюць: дзе ратавальнікі – там весела і пазнавальна. Перш за ўсё наша мэта – не забаўляць людзей, а простымі і цікавымі формамі работы данесці да свядомасці дарослых і дзяцей правілы, якія могуць захаваць жыццё.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси