image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Каб не шукаць вінаватых (Стаўбцоўскі раён)

257

Кожны з нас ведае, што агонь – гэта бязлітасная стыхія, якая штогод забірае людскія жыцці, знішчае жыллё і маёмасць. Хто ж вінаваты ў гэтым выпадку? Канешне, прасцей за ўсё перакласці віну на «кагосьці» ці на «штосьці». Нам зручна лічыць, што трагедыя здарылася па незалежнай ад нас прычыне. І толькі адзінкі разумеюць, што вінаватыя самі, але… паразуменне гэтага, на жаль, прыходзіць часцей за ўсё ўжо позна.

Менавіта для таго, каб не было позна і каб не шукаць вінаватых, ратавальнікі Стаўбцоўшчыны працягваюць наведваць домаўладанні жыхароў раёна з мэтай нагадаць, што наша бяспечнасць пачынаецца з нас саміх.

Падчас гутаркі з гаспадарамі «людзі ў форме» яшчэ і яшчэ раз тлумачаць грамадзянам патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі ацяпляльнага абсталявання, электрычнай праводкі. Асаблівая ўвага сёння надаецца стану печак. Чарговы раз нагадваюць гаспадарам: у ацяпляльны перыяд неабходна ачышчаць дымаход ад сажы не радзей чым раз у два месяцы, падтрымліваць чысціню на гарышчы. Перад топкай на падлозе павінен быць металічны ліст памерамі не менш за 50x70 сантыметраў. Памятайце, што пры падпалцы нельга выкарыстоўваць лёгкаўзгаральныя вадкасці, пакідаць адчыненымі топачныя дзверцы і распаленую печ без нагляду.

Нагадваюць ратавальнікі і пра ўстаноўку аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

Прыбор не патрабуе шмат увагі падчас эксплуатацыі: замацоўваецца на столі пры дапамозе шрубаў. Гаспадарам рэкамендуецца толькі не радзей як раз у месяц правяраць працаздольнасць апавяшчальніка, націскаючы на тэставую кнопку, і перыядычна чысціць яго ад пылу. А сам прыбор – у якасці ўдзячнасці – папярэдзіць Вас аб узнікненні нават нязначнага задымлення ў памяшканні, чым выратуе Ваша жыццё і захавае Вашу маёмасць, – тлумачыць гаспадарам Аляксандр Пражэнік, начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці горада Стоўбцы.

Не абыходзяцца без увагі і пытанні дзіцячай бяспекі: бацькам нагадваюць, што малалетніх дзяцей нельга пакідаць без нагляду. Падчас размовы гаспадарам традыцыйна ўручаюць інструкцыі, а таксама тэматычныя лістоўкі і памяткі.

Канешне, хтосьці адразу прыслухоўваецца да парад ратавальнікаў, а хтосьці…шукае потым вінаватых. А можа, усім нам трэба спыніцца, выслухаць і выправіць…каб не шукаць вінаватых?

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Минского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть