image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Прадугледжвай – пазбягай – дзейнічай: бярэзінскія ратавальнікі праводзяць навучальныя заняткі са школьнікамі

175

Вучыць дзяцей бяспечным паводзінам трэба з самага маленства. У гэтай рабоце вялікую ролю маюць намаганні настаўнікаў і выхавацеляў, аднак жа хочацца нагадаць бацькам, што ў справе навучання дзяцей асноўны «цяжар» павінен класціся менавіта на плечы таты і мамы малых.

Работнікі службы ратавання таксама ўдзельнічаюць у гэтай важнай місіі: на пастаяннай аснове ў дзіцячых садках і школах праводзяцца ўрокі бяспекі, акцыі, трэнінгі, вучэбныя эвакуацыі, конкурсы.  Так, інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела Вольга Ермакова правяла чарговыя заняткі з вучнямі пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Беразіно», «Багушэвіцкая сярэдняя школа», «Паплаўская сярэдняя школа». Дзецям прапанавалі гульнёвы фармат работы, падчас якога яны глядзелі мульцікі, тэлефанавалі ў службу ратавання, вызначалі правільнасць дзеянняў пры небяспечных жыццевых абставінах, адказвалі на пытанні віктарыны.

Начальнік Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік нагадвае:

«Пільны нагляд за дзецьмі – абавязак кожнага з бацькоў. Такая прычына пажару, як свавольства дзяцей з агнём, з'яўляецца адной з асноўных прычын узгаранняў. Часта дзеці не ведаюць, як правільна сябе весці і хаваюцца пры пажары. Акрамя таго, у Беларусі штогод адбываюцца выпадкі гібелі і траўміравання дзяцей пры паражэннях электрычнасцю, пры выпадзенні з вокнаў, падчас купання на вадаёмах. Прычынай пераважнай большасці гэтых здарэнняў з'яўляецца недагляд дзяцей з боку бацькоў.

Навучыць дзяцей прадугледжваць небяспеку і правільна дзейнічаць у небяспечнай сітуацыі – асноўная задача ратавальнікаў. Безумоўна, вялікую работу праводзіць і педагогі. Аднак бацькам трэба памятаць, што асноўная задача па навучанні дзяцей і кантролю за іх гульнямі ляжыць менавіта на іх плячах. Беражыце дзяцей, строга кантралюйце іх гульні, прыбярыце з бачных месцаў запалкі і запальніцы, растлумачце малым небяспечнасць гульняў з агнём. Таксама памятайце, што нельга адпускаць дзяцей адных да вадаему».

Нядаўні трагічны выпадак, калі 14-гадовы падлетак згубіўся і загінуў у балоце каля вескі Несцераўка Бярэзінскага раёна, абляцеў усю краіну. Гэтая гісторыя яшчэ раз павінна нагадаць бацькам пра важнасць кантролю за дзецьмі, асабліва калі дзеці маюць пэўныя праблемы со здароўем, як гэта было ў дадзеным выпадку. 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Минского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть