image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Сустрэча ратавальнікаў з навучэнцамі Хорастаўскай сярэдняй школы (Салігорскі раён)

686

Старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Салігорскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Наталля Дзічкоўская наведала Хорастаўскую сярэднюю школу і нагадала школьнікам аб захаванні правіл пажарнай бяспекі.

Пачала сваю гутарку Наталля Валерыеўна з таго, што разабрала з вучнямі, чым жа займаюцца ратавальнікі:

– Тушаць пажары!

– А яшчэ?

– Людзей ратуюць!

– Толькі людзей? – удакладняла працаўнік МНС.

– Не, не толькі! Кацяня нядаўна ратавалі, мы бачылi, – ажыўлена адказвалі дзеці.

Пасля прапагандыст прапаноўвала вучням патэлефанаваць ратавальнікам і расказаць пра здарэнне. Яна патлумачыла, чаму спачатку неабходна назваць свой адрас і сітуацыю, а не прозвішча і тэлефон. Таксама спецыяліст службы выратавання разабрала з навучэнцамі трэцяга класа, якія небяспекі могуць чакаць у штодзённым жыцці дома. На прыкладзе кухні, гасцінай і ванны хлапчукі і дзяўчынкі тлумачылі, чаму небяспечнымі могуць быць хімічныя сродкі або манеты ў мамінай сумцы.

Завяршылася сустрэча прыемным бонусам ад ратавальнікаў. Кожны навучэнец атрымаў тэматычны падарунак ад Наталлі Валерыеўны.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Минского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть