image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Урокі бяспечных паводзін для маленькіх дзяўчынак і хлопчыкаў (Мінскі раён)

542

Бяспека падрастаючага пакалення для дарослых стаіць на першым месцы. Ні для каго не сакрэт, што дзеці больш за іншых схільныя небяспецы ў сілу недахопу пэўных ведаў і практычных навыкаў. У жаданні і імкненні пра ўсё даведацца дзеткі не карыстаюцца правіламі бяспекі. З мэтай фарміравання культуры бяспечнай жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем работнікі Мінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі Каладзішчанскія дзіцячыя сады №1 і №2.

У пачатку мерапрыемства ратавальнікі расказалі пра прычыны ўзнікнення пажараў, нагадалі алгарытм дзеянняў у выпадку надзвычайнай сітуацыі і нумары экстранных службаў. Каб замацаваць атрыманыя веды на практыцы, старэйшыя інспектары прапаганды правялі займальную віктарыну «Топ-хлоп», з дапамогай якой дзеці змаглі паўтарыць правілы бяспечных паводзін як у садзе, так і дома. Але больш за ўсё малым спадабалася гульня «тэлефон», у ходзе якой яны выклікалі ратавальнікаў па нумары «112» і адказвалі на пытанні дыспетчара рознай складанасці.

– Такога роду гульні дапамагаюць адпрацаваць практычныя навыкі, што, несумненна, важна ў працэсе навучання маленькіх дзяцей. Бо ў гэтым узросце дзеці лягчэй засвойваюць важную інфармацыю не з дапамогай слоў, а з дапамогай тэматычных гульняў, – адзначаюць работнікі прапаганды.

Акрамя выхаваўчых гутарак і розных гульняў дашкольнікам прапанавалі прымераць баявую вопратку пажарнага, каб яны адчулі сябе сапраўднымі ратавальнікамі. Для некаторых прысутных гэта аказалася сапраўднай марай, таму што ў будучыні яны плануюць стаць вогнеборцамі. Пасля прысутным быў прадэманстраваны мультфільм з серыі «Чароўная кніга».

Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі работнікаў МНС пра тое, як жыць бяспечна і не сутыкнуцца з надзвычайнымі сітуацыямі. Таму пасля заканчэння мерапрыемства за актыўны ўдзел кожны атрымаў памятны падарунак.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Минского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть