Учреждение «Минское областное управление МЧС»
- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99
- minobl@mchs.gov.by
«ЗакалФэст» з ўдзелам ратавальнікаў прайшоў у Беразіно
У мінулую суботу здзіўленыя позіркі бярэзінцаў лавілі ўдзельнікі захапляючага спартыўнага свята «ЗакалФэст». Справа ў тым, што беглі ўдзельнікі фэсту на вуліцах горада ў надзвычай лёгкім адзенні: хтосьці – у адных спартыўных шортах, хтосьці – у легкім спартыўныя касцюме. Дзіўна, але прынялі ўдзел і дзеці: нашы юныя «маржы» пераадольвалі дыстанцыю ў 1 кіламетр, затым абліваліся халоднай вадой. Дарослыя беглі дыстанцыю ў 5 і 10 кіламетраў, таксама іх чакала акунанне ў раку Бярэзіну. Людзей не палохаў ні 10-градусны мароз, ні густы снегапад. Варта сказаць, што мерапрыемства арганізавала беларуская федэрацыя легкай атлетыкі пры падтрымцы кіраўніцтва Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэту.
На працягу ўсяго часу забегу і пасля яго на пляцоўцы вакол гарадскога возера, адкуль і стартавалі спартсмены, разгарнулі сваю дзейнасць мноства гульнёвых пляцовак. На адной з іх працавалі раённыя ратавальнікі: разам з памочнікамі з клуба «Сірэна» мы прапанавалі ўсім жадаючым гульні «Эвакуацыя», «Шашкі бяспекі», «Падарожжа па краіне небяспечнасцяў», «Экіпіроўка», «Беларусь – краіна бяспекі». За праходжанне ўсіх іспытаў дзеці і дарослыя атрымлівалі пажарныя апавяшчальнікі, заплечнікі, блакноты, кубкі з сімволікай Мінстэрства па надзвычайных сітуацыях. Акрамя таго, раённыя ратавальнікі разгарнулі палатку для абагрэву ўдзельнікаў мерапрыемства. Да паслуг людзей былі лазня, гарачая каша і гарбата.
Радуе тое, што так многа людзей вядуць актыўны і здаровы лад жыцця і могуць пахваліцца рэкордамі нават ў такіх экстрэмальных умовах. А яшчэ радасна за шматдзетную сям’ю бярэзінскага ратавальніка Аляксандра Вайцяховіча, якая выдатна сябе паказала ў наладжаных сямейных спаборніцтвах і атрымала ўзнагароду ад старшыні райвыканкама Андрэя Сакалоўскага.