Учреждение «Минское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99
- minobl@mchs.gov.by
У мэтах папярэджання пажараў (Мядзельскі раён)
Суб’екты прафілактыкі…Іх мэта – на адным узроўні з работнікамі МНС засцерагчы грамадзян і іх домаўладанні ад пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў, не дапусціць гібелі людзей. Сумесная праца з прадстаўнікамі жыллёва – камунальнай гаспадаркі, газавай службы, адукацыі, старшынямі сельскіх выканаўчых камітэтаў дае вынікі.
14 студзеня ў Мядзельскім раённым выканаўчым камітэце адбылося пасяджэнне камісіі па пытаннях папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын у жыллёвым фондзе.
«Мы сабраліся, каб зрабіць акцэнт і своечасова паўплываць на ліквідацыю прычын, якія могуць выклікаць гібель людзей, яшчэ раз скаардынаваць дзеянні ўсіх суб'ектаў прафілактыкі, – з уступным словам да ўдзельнікаў пасяджэння звярнуўся начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Іванавіч Вашкінэль. – Вызначыць, што робіцца для стабілізацыі становішча, наколькі эфектыўныя меры, наколькі зладжана працуюць усе службы і падраздзяленні, ці няма пралому ў сістэме ўзаемадзеяння».
Аператыўную абстаноўку па пажарах і гібелі людзей ад іх за мінулы год давеў намеснік начальніка аддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Анатольевіч Балаш.
«Да трагедыі вельмі часта прыводзіць злоўжыванне алкаголем. Таму асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, павінны быць ўзяты на асаблівы кантроль, – падкрэсліў Ігар Балаш. Важна не пакінуць па-за ўвагай адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых людзей, інвалідаў, якім цяпер вельмі патрэбныя дапамога і падтрымка».
Далей слова ўзяў начальнік Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Андрэй Генадзьевіч Бародзіч, які расказаў аб абстаноўцы на дарогах Мядзельшчыны і нагадаў аб выкананні правіл дарожнага руху як аўтамабілістамі, так і пешаходамі.
Трэцім на парадку дня стала пытанне папярэджання гібелі грамадзян ад утапленняў.
«Каляндарная зіма наступіла, а вось кліматычная – не спяшаецца, – пачаў сваё выступленне старшыня Мядзельскай раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Андрэй Аляксандравіч Купрэвіч. Мяркуючы па прагнозах сіноптыкаў, надзейнае лядовае пакрыццё на вадаёмах з’явіцца яшчэ не хутка. Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў на водных аб’ектах Мядзельскага раёна ў перыяд утварэння або разбурэння лядовага пакрыцця раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб забароне выхаду на лядовае пакрыццё з 4 снежня мінулага году. Трэба ўлічваць, што пакуль таўшчыня лёду не дасягнула 7 сантыметраў, выходзіць на такі лёд небяспечна. Таму чакаем маразы, але на лёд выходзіць не спяшаемся».
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси