- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99
- minobl@mchs.gov.by
Бяспечнае заўтра пачынаецца сёння (Стаўбцоўскі раён)
Як ужо не раз адзначалася, у жыцці кожнага з нас існуюць свае мэты, свае прыярытэты. Аднак аб’ядноўвае ўсіх адно жаданне – жаданне, каб нашы дзеці раслі здаровымі і шчаслівымі, а дзяцінства іх было бяспечным. На вялікі жаль, мы не можам быць побач з дзецьмі кожную хвіліну і кантраляваць кожны іх крок. Аднак, у нашых сілах зрабіць усё магчымае, каб данесці да падрастаючага пакалення разуменне таго, “што такое добра” і “што такое дрэнна”. Пагаджаюцца з дадзеным сцвярджэннем і ратавальнікі Стаўбцоўшчыны, якія заўсёды з задавальненнем праводзяць “урокі бяспекі” ва ўстановах адукацыі. Чарговы такі ўрок ратавальнікі правялі з вучнямі пятага класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Стоўбцы”.
Юным удзельнікам мерапрыемства нагадалі пра неабходнасць не проста ведаць, але абавязкова выконваць правілы бяспечных паводзін. Звярнулі ўвагу хлопчыкаў і дзяўчынак на тое, што менавіта яны вырашаюць, як дзейнічаць у тым ці іншым выпадку. Канешне, сустрэча не звялася да звычайнай “размовы пра бяспеку”: дзецям давялося паўдзельнічаць у віктарыне па АБЖ, узгадаць тэлефоны службаў выратавання, алгарытм дзеяння ў надзвычайных сітуацыях і правілы карыстання першаснымі сродкамі тушэння пажара. Канешне, не засталося без увагі і пытанне падрыхтоўкі да бяспечнага святкавання навагодніх святаў. Гульня “Анаграмы”, напрыклад, дазволіла ўдзельнікам узгадаць асноўныя “навагоднія радасці”, сярод якіх знайшліся і небяспечныя прадметы. Напрыклад, піратэхніка: запускаць яе могуць толькі дарослыя, а набываць можна толькі ў спецыялізаваных магазінах. Электрычная гірлянда – каб яна не стала прычынай пажару, яе трэба купляць у магазіне і звяртаць увагу на тое, каб не было пашкоджанняў. А вось героі мультфільма “Чароўная кніга” нагадалі школьнікам пра тое, якім небяспечным можа стаць выхад на лёд.
Традыцыйна, кожны з удзельнікаў, атрымаў на памяць тэматычны падарунак. Мерапрыемства прайшло весела і з вялікай карысцю. А ратавальнікі ў сваю чаргу нагадваюць: выконвайце правілы бяспечных паводзін і памятайце, што бяспечнае заўтра пачынаецца ўжо сёння!