- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99
- minobl@mchs.gov.by
Бяспечныя гутаркі з пакупнікамі (Мядзельскі раён)
Дзяцінства – гэта чароўны свет, поўны яркіх уражанняў, дзе ёсць усё неабходнае – мноства сяброў, любячыя бацькі, свабода ўчынкаў. Аднак менавіта ў дзяцінстве дзятва схільная да ўсякага роду няшчасных выпадкаў.
Настаў той дзень, калі дзеці селі за школьныя парты, а тым самым завяршыўся першы этап акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці”.
Падчас акцыі работнікі МНС наведалі магазіны, якія спецыялізіруюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. На Мядзельшчыне – гэта магазін «Кнігі» і «БелБланк». Менавіта туды накіраваліся ратавальнікі, каб правесці «бяспечныя гутаркі» і з маленькімі, і з дарослымі пакупнікамі, а таксама задаюць пытанні віктарыны для замацавання ведаў у вобласці бяспекі жыццядзейнасці.
Да спадобы пакупнікам прыйшлося і адгадванне таго, што знаходзілася ў скрынцы – аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які выратоўвае жыцці, тэлефон, набраўшы на якім нумар 101 ці 112 можна выклікаць ратавальнікаў і многае іншае. Падчас сустрэч пакупнікоў з ратавальнікамі таксама можна было ўзгадаць знакі эвакуацыі, дзякуючы аднайменнай гульні.
Спадзяёмся, што сустрэчы з пакупнікамі не прайшлі дарма і дзеці на ўсё жыццё запомняць пазнавальныя гутаркі з ратавальнікамі, а бацькі, у сваю чаргу, будуць ганарыцца сваімі дзеткамі.