- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99
- minobl@mchs.gov.by
Хлопчыкі і дзяўчынкі, што вы ведаеце пра бяспечны адпачынак? (Стаўбцоўскі раён)
Не аднойчы мы звярталі ўвагу на тое, што ўсіх бацькоў аб’ядноўвае адно жаданне – жаданне, каб дзеці раслі здаровымі і шчаслівымі, а дзяцінства іх было бяспечным. На вялікі жаль, быць побач з роднымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі кожную хвіліну і кантраляваць кожны іх крок мы не можам. Аднак, бацькі могуць зрабіць усё магчымае, каб данесці да сваіх малых непасед разуменне таго, “што такое добра” і “што такое дрэнна”. А калі штосьці ў матулі ці татулі не атрымоўваецца – на дапамогу прыйдуць ратавальнікі.
Так, у рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” работнікі Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі выхаванцаў дзіцячых садкоў. На гэты раз правілы бяспечных паводзін узгадвалі ў старэйшай групе ДУА “Дзіцячы сад №5 г.Стоўбцы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі (а таксама іх выхавацелі) праз гульню ўзгадалі, як сябе весці, каб не трапіць у надзвычайныя сітуацыі, і што рабіць, калі такая сітуацыя здарылася. Вось, напрыклад, ўдзельнікі мерапрыемства пры дапамозе мультфільма “Чароўная кніга” аднавілі веды пра тое, як выклікаць службу выратавання: набраць нумар “112”, сказаць, што адбылося, і назваць свой адрас. Пасля – усе разам знайшлі “небяспечныя памылкі ў кватэры”, прывялі ў рабочы стан апавяшчальнік і адпрацавалі (на выдатна) алгарытм эвакуацыі.
Канешне, не абышлася сустрэча бяспекі і без падарункаў ад ратавальнікаў – буклеты і тэматычныя раскраскі яшчэ нейкі час будуць нагадваць дзецям пра неабходнасць выканання правілаў бяспечных паводзін. Дарэчы, хлопчыкі і дзяўчынкі паабяцалі ратавальнікам: запалкі ў рукі не браць, да пліты самім не падыходзіць, тэлевізар без нагляду не пакідаць, усе свае гульні абмяркоўваць з бацькамі.
А ратавальнікі звяртаюцца і да бацькоў: паважаныя таты і мамы, памятайце, што бяспечнае дзяцінства вашых дзяцей залежыць менавіта ад вас.
Беражыце сябе і сваіх родных!