image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Алкаголь цыгарэце не таварыш! (Мядзельскі раён)

564
Алкаголь цыгарэце не таварыш! (Мядзельскі раён)

Няма больш небяспечнага ворага, чым запаленая цыгарэта ў руках п’янага чалавека, асабліва калі ён курыць ў ложку. Такія пажары пачынаюцца па простай схеме: выпіў, закурыў, заснуў. Камусьці, на жаль, прачнуцца часта бывае не канавана лёсам, а камусьці «лёс даруе другое жыццё».

Днём 13 чэрвеня на лінію 101 патэлефанавала жанчына з просьбай перанакіраваць тэлефонны званок медыкам. У ходзе ўдакладнення дадзеных пра пацыента высветлілася, што адбылося задымленне ў кватэры аднаго са шматпавярховых дамоў у горадзе Мядзел. Падраздзяленні МНС на ліквідацыю загарання не прыцягваліся. У выніку загарання пашкоджаны пасцельныя прылады і матрац. Гаспадар жа шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя «Мядзельская цэнтральная раённая бальніца» з дыягназам: атручэнне чадным газам, апёк левай кісці другой ступені.

Жыццёвая пазіцыя ў кожнага свая, і выбірае кожны па сабе. Але ці магчымы варыянты, калі гаворка ідзе пра бяспеку. Паважаныя грамадзяне, памятайце, каб пазбегнуць пажару, нельга:

–        курыць у ложку ці седзячы ў крэсле, тым больш, калі пілі спіртное – у такім становішчы вельмі лёгка заснуць. А калі своечасова не патушыць цыгарэту, ад яе можа загарэцца аддзенне ці мэбля;

–        нават патушаныя цыгарэты не кідайце ў скрынкі з паперамі ці іншымі гаручымі адходамі – яны могуць загарэцца;

–        не варта ў якасці попельніцы выкарыстоўваць папяровыя скруткі, карабкі ад запалак ці пачкі ад цыгарэт.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Минского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть