image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Жыццё не рэч: ізноў не купіш… (Мядзельскі раён)

476

Няма больш небяспечнага ворага, чым запаленая цыгарэта ў руках п’янага чалавека, і гэта датычыцца не толькі курэння ў ложку – людзі часцяком раскідваюць недакуркі дзе ім уздумаецца. І, нажаль, гэта прыводзіць часта прыводзіць да пажараў і чалавечых ахвяр.

26 лютага каля другой гадзіны ночы адбыўся пажар у прыватным жылым доме ў вёсцы Канстанцінава Свірскага сельскага савета. Прыбыўшыя на месца здарэння ратавальнікі ўбачылі, што адна з частак хаты гарыць адкрытым полымем. Яны прынялі неабходныя меры, каб патушыць яго. І ўсё ж агнём поўнасцю знішчана страха двухкватэрнага жылога дома, закурадомлены сцены, пашкоджана маёмасць. Прычына пажару высвятляецца. Верагодней за ўсё прычынай узнікнення пажару з'явілася неасцярожнасць пры курэнні гаспадара адной з кватэр. Дзякуй Богу, гаспадарам прыйшлося панесці толькі матэрыяльныя страты.

Як відаць, гэта шкодная звычка набыла новы змест – курэнне “пад градусам” усё часцей забівае не паступова, а імгненна. Таму:

–       калі не можаце адмовіцца ад курэння, хацяб не кідайце цыгарэты на падлогу і не курыце ў ложку.                

–       недакуркі трэба складать негаручую банку, якая запоўнена вадой. Забудзьце аб звычцы кідаць недакуркі с лоджыі ці балкона;

–       закрывайце на балконе, лоджыі вокны, а таксама не захоўвайце там лёгкаўзгаральныя вадкасці. Не ладзьце на балконе склад – добрае рашенне не толькі для аматараў мінімалізма;

–       устанавіце аўтаномны пажарны апавяшчальнік, каторы своечасова апвясціць вас аб пажары.

Беражыце сябе і сваё жыллё ад пажараў!!! Не забывайце кантраляваць родзічаў, якія маюць патрэбу ў дадатковым доглядзе. Памятайце, што пажар – суровая расплата за бестурботнасць і неасцярожнасць. Нанесены агнём матэрыяльны ўрон пакрыць надзвычай складана, а вярнуць чалавечае жыццё не ў сілах ніхто.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть