image description
 

Учреждение «Минское областное управление МЧС»

 

Нагадаць, каб папярэдзіць (Мядзельскі раён)

732

Курэнне – адна з распаўсюджаных шкодных звычак. Акрамя таго, нядбайнае абыходжанне з цыгарэтай або запалкамі – прычына пажараў у побыце.

Каб яшчэ раз нагадаць жыхарам Мядзельшчыны пра шкоду курэння, расказаць і паказаць да чаго прыводзіць гэтая згубная звычка, работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» правялі «супрацьпажарны лікбез» у працоўных калектывах раёна.
Адна з такіх «бяспечных сустрэч» адбылася ў дзяржаўнай установе «Свірскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат». Тут ратавальнікі стараліся данесці да кожнага прысутнага прафілактычную інфармацыю не толькі праз гутарку, але і з дапамогай гульні «Дзе логіка».
У гэты дзень не засталіся без увагі і гістарычныя факты. Дзякуючы работнікам МНС прысутныя даведаліся аб тым калі, кім і адкуль быў упершыню прывезены тытунь у Еўропу, колькі разнастайных рэчываў змяшчаецца ў тытунёвым дыме, што такое актыўнае і пасіўнае курэнне і яшчэ шмат цікавых фактаў з гісторыі тытуню.
«Адна з самых распаўсюджаных шкодных звычак – курэнне – часам знішчае жыццё хутчэй, чым чалавек можа чакаць, – адзначылі ратавальнікі. Непатушаная цыгарэта ў вядры са смеццем, ці курэнне ў ложку, як правіла, прыводзяць да ўзгарання. У агні часцяком гіне і сам «няўдачлівы курэц», а разам з ім яго сям'я і нажытая непасільнай працай маёмасць. Такім чынам, галоўная прычына ўзнікнення пажараў – курэнне. І як следства – нанясенне матэрыяльнага, фізічнага і маральнага ўрону. Пры гэтым, у большасці выпадкаў, вінаватыя ў пажары знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення. Каб абараніць сябе ад трагічнай выпадковасці важна памятаць некалькі простых правіл бяспекі. Па-першае, нельга курыць у памяшканні ў стане ап'янення: попел ці недакурак, які ўпаў, можа выклікаць тленне мэблі, прадметаў інтэр'еру, адзення. Па-другое, трэба ўсведамляць тое, што, выкідваючы недакурак у вядро са смеццем, неабходна пераканацца, што ён цалкам патушаны і не тлее. Ні ў якім разе нельга выкідваць недакуркі і попел з вокнаў і балконаў шматпавярховых будынкаў: цыгарэта, якая заляцела на незашклёны балкон ці ў адчыненае вакно, створыць умовы для ўзнікнення пажару. Па-трэцяе, катэгарычна забаронена курыць паблізу лёгкаўзгаральных прадметаў і вадкасцей. Не варта памятаць і аб тым, што курэнне ў ложку небяспечна нават у цвярозым стане: загаранне пасцельных прыналежнасцяў вельмі хутка выклікае апёкі несумяшчальныя з жыццём».

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть