image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!» завяршылася ў Мядзельскім раёне

206

У Мядзельскім раёне завяршылася акцыя «У цэнтры ўвагі - дзеці!», мэтай якой было прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў па прычыне пакідання іх без нагляду.

Падчас правядзення першага этапу акцыі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прыцягвалі ўвагу маленькіх і дарослых мядзяльчан “бяспечнымі” гутаркамі з уручэннем наглядна-выяўленчай прадукцыі супрацьпажарнай тэматыкі ў гандлёвых кропках.

Пад пільнай увагай ратавальнікаў падчас правядзення другога этапу акцыі былі дзеці. З навучэнцамі школ праводзіліся тэматычныя «Урокі бяспекі», падчас якіх школьнікі засвоілі правілы бяспечных паводзін. Акрамя гэтага навучанне праводзілася ў гульнявой форме і пры дапамозе мультыплікацыйных герояў.

Не засталіся па-за ўвагай ратавальнікаў і месцы масавага знаходжання людзей – на адкрытай пляцоўцы ля Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна разгарнуліся рознага роду лакацыі. На гульнявых пляцоўках хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем і цікавасцю знаходзілі пару таму ці іншаму малюнку з выявамі супрацьпажарнага інвентару, тым самым змаглі паказаць свой спрыт, знаходлівасць і кемлівасць. Тутэйшай дзятве было прапанавана таксама ўзгадаць правілы бяспечных паводзін з дапамогай “бяспечнага каўра”, нумары экстранных служб падчас гульні “Спецыяльная тэхніка”.

Мы спадзяемся, што сустрэчы з ратавальнікамі нікога не пакінулі абыякавымі, а набытыя навыкі і веды ў выпадку рэальнай пагрозы дапамогуць правільна зарыентавацца, а, магчыма, і зберагчы чыёсьці здароўе або жыццё.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Кампания МЧС "Будь рядом с ребенком"
Кампания МЧС "Будь рядом с ребенком"
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть