image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У краіне бяспечнага дзяцінства (Старадарожскі раён)

639

Дзіцячыя свавольства нярэдка з'яўляюцца прычынай сапраўдных трагедый, якія могуць пазбавіць дзіця гэтага самага дзяцінства і, што яшчэ страшней, здароўя і жыцця. Таму ратавальнікі надаюць асаблівую ўвагу навучэнню падлеткаў. Аднак проста зачытаць збор правілаў супрацьпажарнай бяспекі недастаткова. Каб яны іх добра замацавалі і выконвалі, неабходна задзейнічаць такія формы навучання, як гульні і конкурсы, якія з'яўляюцца абавязковымі спадарожнікамі вольнага часу дзяцей.

Для навучэнцаў сярэдняй школы №1 старадарожскія ратавальнікі падрыхтавалі пазнавальную праграму. Свае веды ў галіне пажарнай бяспекі рабяты прадэманстравалі падчас правядзення віктарыны. Размаўляючы з дзецьмі, ратавальнікі закранулі розныя тэмы, пачынаючы ад свавольстваў з запалкамі і адпачынку на прыродзе і заканчваючы разлівам ртуці. Рабяты успомнілі алгарытм правільных дзеянняў у выпадку сігналу «Увага ўсім!», замацавалі навыкі эавкуаціі, паўтарылі знакі пажарнай бяспекі. Не застаўся без увагі і мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач», які дапаможа справіцца з рознымі надзвычайнымі сітуацыямі.

Гук пажарнай сігналізацыі нечакана перапынію мерапрыемства. «Увага пажарная небяспека. Просьба пакінуць памяшканне» - трывожнае паведамленне апавясціла ўсіх прысутных. Па легендзе ў памяшканні гардэроба школы адбылося ўзгаранне, і задача навучэнцаў і педагогаў - як мага хутчэй пакінуць будынак. Пасля аб'яўлення эвакуацыі, рабяты без панікі і мітусні сабраліся у файе школы. Далей - пераклічка. Эвакуіраваўшыся на «выдатна», рабяты вярнуліся ў свае ўтульныя класы.

Вось такое атрымалася цікавае і павучальнае мерапрыемства, на якім рабяты не толькі замацавалі веды правілаў бяспекі, але і добра адпачылі.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть