Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Ратавальнікі Мядзельшчыны прынялі ўдзел у турніры, прысвечаным 80 гадавіне памяці ахвяр Хатыні
Фізічная культура - аснова прафесійнай падрыхтоўкі ратавальнікаў - пажарных. Менавіта спорт гартуе характар, фармуе фізічныя і псіхафізіялагічныя якасці асабістага складу органаў і падраздзяленняў на выпадак надзвычайных сітуацый.
23 сакавіка на базе дзяржаўнай установы “Мядзельскі фізкультурна – аздараўленчы цэнт” адбыўся турнір па валейболе, прысвечаны 80 гадавіне памяці ахвяр Хатыні. Да турніру далучыліся і ратавальнікі Мядзельшчыны. Яны згулялі з супрацоўнікамі ўнутраных спраў Мядзельскага райвыканкама і старшакласнікамі дзяржаўнай установы адукацыі “Мядельская сярэдняя школа № 1 імя Уладзіміра Дубоўкі” Хлопцы паказалі прыгожую і рэзультатыўную гульню. Нягледзячы на прыязную атмасферу, на пляцоўцы панаваў дух здаровага суперніцтва - ніхто не хацеў саступаць, і кожная гульня была па-свойму цікавая і эмацыянальная. І як вынік – I месца ў таварыскім матчы.