Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Прадметная размова аб бяспецы (Мядзельскі раён)
У нашым жыцці часта ўзнікаюць рознага роду здарэнні і экстрэмальныя сітуацыі, якія патрабуюць максімальнага напружання волі і сіл, умення хутка ацэньваць тое, што адбылося і выбіраць найбольш эфектыўны спосаб абароны, выратавання, выжывання. Таму важна ведаць асноўныя пытанні бяспечных паводзін і хто як не мы, работнікі МНС, павінны данесці да кожнага правілы бяспекі жыццядзейнасці.
З мэтай правядзення тлумачальнай і прафілактычнай работы з грамадзянамі 17 сакавіка інжынер тэлекамунікацыйных сістэм цэнтра інфарматыкі і камп'ютарызацыі установы “Мінскае абласное упраўленне МНС” Міхаіл Віктаравіч Любімаў сустрэўся з працоўным калектывам Мядзельскага филиала камунальнага унітарнага прадпрыемства “Мінскаблпаліва”. У сваім выступе ён распавёў аб асноўных прычынах ўзнікнення пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, прывёў трагічную статыстыку гібелі людзей на пажарах. Звярнуў увагу аўдыторыі на той факт, што ў абсалютнай большасці сваёй трагедыі адбываюцца ў жылым сектары і па віне самога чалавека. Міхаіл Віктаравіч асабліва адзначыў, што з надыходам вясны пачашчаюцца выпадкі ўзнікнення пажараў з-за выпальвання сухой расліннасці.
- Спальванне травы вясной – свядомае знішчэнне навакольнага асяроддзя, - адзначыў ратавальнік. З года ў год ратавальнікі канстатуюць той факт, што практычна ўсе вясновыя ўзгаранні адбываюцца па віне чалавека, прычым часцей не ад выпадкова незатушаных запалкі ці цыгарэты, а як вынік усвядомленных дзеянняў. Аднак людзі не лічаць сябе падпальшчыкамі, а наадварот працавітымі і добрымі гаспадарамі, якія наводзяць парадак на сваіх прысядзібных участках. Канешне, лепш за ўсё адмовіцца ад такога небяспечнага спосабу пазбаўлення ад сухой расліннасці, галінак дрэў, смецця. Бяспечней скласці ўсё непатрэбнае ў негаручую ёмістасць і ўтылізаваць у бязветранае надвор'е прама ў ёй. Але калі іншых варыянтаў няма, варта памятаць, што перш чым распаліць касцёр, трэба выбраць максімальна далёкае месца ад гаспадарчых пабудоў і жылых дамоў. Месца вогнішча неабходна акапаць. Пры сабе абавязкова трэба мець сродак, які дапаможа імгненна затушыць полымя. Гэта можа быць вогнетушыцель, рыдлёўка, вядро з вадой ці з пяском. Лёгкаўзгаральныя вадкасці, напрыклад такія як бензін выкарыстоўваць нельга. Але нават калі касцёр дагарэў, то пакідаць яго без увагі нельга. Унізе можа застацца гарачае вуголле, якое можа справакаваць паўторнае ўзгаранне.
У завяршэнні сустрэчы быў прадэманстраваны фільм і, для замацавання “пройдзенага матэрыялу”, раздадзена наглядна – выяўленчая прадукцыя.