Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Па ледзяной гладзі (Мядзельскі раён)
Лёд на воднай акваторыі – зона павышанай рызыкі. Многія гэта ведаюць, але ўсё роўна парушаюць правілы бяспечных паводзін і, рызыкуючы сваім жыццём, выходзяць на тонкі лёд. Што датычыцца Мядзельшчыны, то яна “багата акваторыяй” – 52 возеры размешчаны на тэрыторыі раёна.
Нажаль, на шырокіх водных прасторах нашай краіны штодзень узнікаюць розныя надзвычайныя сітуацыі, якія патрабуюць выключнага майстэрства ратавальнікаў. Кампетэнтная і своечасовая дапамога патрабуе пастаяннага ўдасканальвання і адточвання сваіх навыкаў, таму работнікі МНС на рэгулярнай аснове арганізоўваюць заняткі на водных аб'ектах свайго раёна. Чарговыя заняткі прайшлі на Мядзельшчыне ў гэтыя дні.
“Падчас такіх заняткаў ратавальнікі правяраюць стан тэхнічных сродкаў і дапаможных прыстасаванняў групы выратавання на водах”, – расказвае начальнік пажарнай аварыйна – выратавальнай часці № 1 горада Мядзел Аляксандр Купрэвіч. – “Не мала важным з’яўляецца і адпрацоўка асноўных метадаў ліквідацыі надзвычайных сітуацый на вадаёмах, а таксама правярка гатоўнасці да неадкладнага рэагавання. Не застаецца без увагі і аказанне першай дапамогі пацярпелым: работнікі МНС рэгулярна адпрацоўваюць правядзенне сардэчна-лёгачнай рэанімацыі пры розных відах утаплення”.