Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Сакрэт бяспекі разгаданы…(Мядзельскі раён)
Любая надзвычайная сітуацыя – гэта заўсёды рэальная пагроза здароўю і жыццю людзей: недахоп пэўных ведаў і практычных навыкаў часта прыводзіць да сумных наступстваў. З мэтай фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці ў галіне аховы ад назвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару штогод праводзіцца прафілактычная акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”.
Чарговае мерапрыемства ў рамках акцыі адбылося 15 сакавіка на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі – ратавальнікі завіталі ў “госці” да пажылых людзей з клуба “Задушэўная размова”. У вызначаны час работнікі МНС распачалі сваю работу і прапанавалі людзям сталага ўзросту разгадаць “сакрэт бяспекі”. Падчас інтэрактыўнага занятка прысутныя ўзгадалі, што асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажару па – ранейшаму застаюцца: неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правіл пажарнай бяспекі пры устройстве і эксплуатацыі пячнога ацяплення і, “замыкаючым у тройцы лідэраў” застаецца бяспечнасць пры эксплуатацыі электраабсталявання.
- І так, пачнём. Як вы думаеце, што зашыфравана на першым слайдзе? – пытае прадстаўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
- Дык гэта ж попельніца, - у адзін голас адказваюць прысутныя.
- Правільна. Галоўнай гераіняй навін аб узнікненні пажару практычна ва ўсіх выпадках – чалавечая бестурботнасць, другой «дзеючай асобай» у гэтай гісторыі з'яўляецца недакурак, халатна непатушаны пасля курэння. Курэнне ў пары з алкаголем прыводзіць у лепшым выпадку да падвэнджаных сцен і столі, у горшым - да страты дома або нават жыцця.
- А тут, здаецца, зашыфраваны падаўжальнік, - адказваюць пажылыя, убачыўшы наступны слайд.
- Правільна, малайцы! Менавіта няспраўныя электрапрыборы, трухлявая электраправодка, пакінутыя без нагляду электрычныя прыборы часцяком становяцца прычынай узнікнення пажараў. Памятайце, што катэгарычна забараняецца карыстацца электраправодкай з пашкоджанай ізаляцыяй, прымяняць для аховы электрасетак замест аўтаматычных засцерагальнікаў або плаўкіх уставак завадскога вырабу самаробныя (“жучкі”), завязваць электрапровады, падвешваць на іх абажуры і люстры, абкручваць лямпачкі паперай або тканінай, замацоўваць электраправодку цвікамі, уключаць у адну штэпсельную разетку некалькі электрапрыбораў адначасова.
Наступны слайд “застаў у расплох” усіх без выключэння.
- Что ж гэта можа быть?
- Ці то маска, ці то які засцерагальнік…а можа гэта…дзіцячая пустышка. Сапраўды, гэта менавіта яна, - з усмешкай адказвае ўдзельніца мерапрыемства.
- Так, правільна. А зараз давайце разам з вамі знайдзём парушэнні правіл пажарнай бяспекі на печцы, якая адлюстравана на наступным слайдзе, - прапанаваў ратавальнік.
І з гэтай задачай прысутныя справіліся лёгка.
- Кожнаму домаўладальніку трэба ўзяць за правіла, што печ у яго доме павінна быць спраўная, - адзначыў работнік МНС. Каляндарная вясна ўжо наступіла, але ж зіма не хоча адыходзіць і кожны раз “радуе нас” то сняжком, то марозікам. А гэта азначае, што людзі працягваюць пратапліваць печкі. Таму неабходна памятаць, што Нельга пакідаць печы без нагляду, калі яны цепляцца, складваць каля іх дровы і іншыя лёгкія на загаранне матэрыялы, развешваць у непасрэднай блізкасці ад іх бялізну і адзенне. Для распальвання ні ў якім выпадку не выкарыстоўваць бензін і іншыя лёгкаўзгаральныя вадкасці.
- А гэта што, зноў попельніца? – разважаюць пажылыя, адчыніўшы наступны слайд. У самым пачатку ж была….
- Крыху падумайце, - адказвае ратавальнік.
- Ааааа, сапраўды трэба было лепш разгледзець і падумаць. Гэта ж аўтаномны пажарны апавяшчальнік, - з радасцю адказваюць прысутныя.
На гэтай душэўнай ноце першая частка мерапрыемства скончылася, а далей усіх чакала дэманстрацыя фільма “Увага ўсім” і уручэнне памятных сувеніраў і буклетаў.