image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Падлеткам аб бяспецы. Акцыя “Бяспеку – у кожны дом!” працягвае “крочыць” на Мядзельшчыне.

422
Людзі даўно навучыліся карыстацца агнём. Але кожны раз, калі чалавек забывае пра асцярожнасць, агонь часцяком ператвараецца ў страшныя пажары, большасць якіх узнікае па віне людзей, якія безадказна адносяцца да выканання правілаў пажарнай бяспекі.

Па тэрыторыі Мядзельскага раёна працягвае “крочыць” рэспубліканская акцыя “Бяспеку – у кожны дом!”. Другі этап акцыі пачаўся з  наведвання ўстаноў адукацыі раёна. Першай “на шляху” ратавальнікаў стала дзяржаўная ўстанова адукацыі “Крывіцкая сярэдняя школа”. Тут работнікі МНС прапанавалі старшакласнікам разгадаць “формулу бяспекі”. Падчас інтэрактыўнага занятка хлопцы і дзяўчаты ўзгадалі, што асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажару па – ранейшаму застаюцца: неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правіл пажарнай бяспекі пры устройстве і эксплуатацыі пячнога ацяплення і, “замыкаючым у тройцы лідэраў” застаецца бяспечнасць пры эксплуатацыі электраабсталявання.

-         Катэгарычна забараняецца выкарыстоўваць пры распальванні печкі бензін, - нагадалі ратавальнікі падчас правядзення мерапрыемства. Небяспечна таксама складваць непадалёку ад яе для прасушвання дровы, бо вугалёк, выпаўшы з топкі, можа стать прычынай іх загарання. Варта памятаць, што паленне печы прыводзіць да перагрэву асобных частак. Таму рэкамендуецца цепліць яе не часцей чым 2 – 3 разы на дзень па 1 – 1,5 гадзіны. А за дзве гадзіны да адыходу да сну працэс палення наогул спыніць.

Наступнай “кропкай” для правядзення акцыі стала дзяржаўная ўстанова адукацыі “Старагабская сярэдняя школа”. Тут старшакласнікам было прапанавана, акрамя разгадвання “формулы бяспекі”, віктарына аб правілах устаноўкі і абслугоўвання аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

-         І так, вашы бацькі ўсталявалі дома аўтаномны пажарны апвяшчальнік. Як неабходна яго правільна абслугоўваць, каб той доўгі час служыў верай і праўдай?

-         Канечне ж своечасова мяняць элемент сілкавання, - у адзін голас адказваюць падлеткі. Можна таксама спрабаваць прапылысошваць апавяшчальнік, каб ён не даваў ілжывых спрацоўванняў.

-         Ад чаго ж адбываюцца ілжывыя спрацоўванні?

-         Віной таму могуць паслужыць пары тлушчаў і іншых рэчываў ці, напрыклад, пыл. Яшчэ адной прычынай спрацоўвання можа стаць дым з печы ці з двара праз адчыненыя дзверы, а таксама ў выніку актыўнага курэння.

-         Правільна. А зараз прапаную вам паглядзець фільм пра аўтаномны пажарны апавяшчальнік і тым самым замацаваць свае веды гэтым прыборы.

Напрыканцы сустрэчы выратавальнікі з вуснаў падлеткаў пачулі словы падзякі за цікавую, а галоўнае бяспечную і  пазнавальную сустрэчу.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть