Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Аб правілах бяспекі, ці другі этап акцыі “Бяспека – у кожны дом!” на Случчыне
Традыцыйная рэспубліканская акцыя "Бяспека - у кожны дом!» набірае абароты на Случчыне.
У рамках другога этапу старэйшы інспектар сектару прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Леснікава сустрэлася з другакурснікамі Слуцкага індустрыяльнага каледжа. Прапагандыст правяла тэматычную прафілактычную гутарку па тэме асярожнага абыходжання з агнем, каб кожны навучэнец ведаў, што неабходна рабіць, калі здарыўся пажар дома ці ў інтэрнаце. Інтэрактыўная гульня “Дэтэктыўнае агенцтва МНС” прымусіла навучэнцаў стаць на нейкі момант сапраўднымі дэтэктывамі і прадэманстраваць сваю інтуіцыю, кемлівасць, добрую памяць, увагу і лагічнае мысленне. Разам з работнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях навучэнцы ўзгадалі і замацавалі свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Таксама абмеркавалі тэму гібелі людзей на пажарах і іншых розных надзвычайных сітуацыях.
У ходзе гутаркі, увазе навучэнцаў былі прадстаўлены пытанні рознага характару. Не забылася Марына Аляксандраўна расказаць аб карысці аўтаномнага пажарнага апвяшчальніка, а таксама аб карыстанні вогнетушыцелем.
У канцы сустрэчы студэнтам быў прадстаўлены мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач» - дапаможнік ў вашым гаджэце, які зарыентуе ў любой надзвычайнай сітуацыі, падкажа як правільна аказаць першую дапамогу, даведацца аб неспрыяльнай або небяспечнай прыроднай з'яве, а таксама праверыць свае веды аб бяспецы.