image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

З мэтай папярэджання пажараў… (Мядзельскі раён)

876

Суб’екты прафілактыкі… Іх мэта – на адным узроўні з работнікамі МНС засцерагчы грамадзян і іх домаўладанні ад пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў, не дапусціць гібелі людзей. Сумесная праца з прадстаўнікамі жыллёва – камунальнай гаспадаркі, газавай службы, адукацыі, старшынямі сельскіх выканаўчых камітэтаў дае вынікі. А каб вынікі былі заўсёды станоўчыя патрэбна павышаць узровень сваіх ведаў.

У мэтах павышэння якасці і эфектыўнасці прафілактычнай работы па папярэджанні правапарушэнняў, якія спрыяюць узнікненню пажараў і гібелі людзей ад іх, ўзаемадзеяння з суб'ектамі прафілактыкі правапарушэнняў, прыцягнення да ўдзелу ў прафілактычнай рабоце арганізацый і грамадзян работнікамі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзена навучанне суб'ектаў прафілактыкі формам і метадам ажыццяўлення пажарна-прафілактычнай работы ў жылым сектары Мядзельскага раёна.
Падчас навучання, работнікі МНС сумесна з зацікаўленнымі разгледзелі рашэнне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта  ад 28 снежня 2022 году № 1201 “Аб арганізацыі дзейнасці суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў”, а таксама крытэрыі і прыкметы небяспечных умоў пражывання грамадзян у жыллёвым фондзе. Акрамя гэтага работнікі МНС падрабязна распавялі прысутным аб асноўных мерапрыемствах па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх, указалі на неабходнасць абмену інфармацыяй паміж суб'ектамі прафілактыкі і прыняцця мер рэагавання ў межах кампетэнцыі. Напрыклад, работнікам мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва работнікі Мядзельскага РАНС нагадалі аб неабходнасці адрасных праверак стану жылых памяшканняў адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян і інвалідаў, шматдзетных сем'яў і сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і прыняцця мер па прывядзенню домаўладанняў у пажарабяспечны стан, пра неабходнасць правядзення інструктажоў аб мерах пажарнай бяспекі ў побыце і прыняцця мер па аказанні адраснай сацыяльнай дапамогі грамадзянам для забеспячэння бяспечных умоў пражывання. Дарэчы, ратавальнікі не толькі расказвалі пра асноўныя прычыны пажараў, але і ў доказ сваіх слоў дэманстравалі інфармацыйна – наглядны матэрыял, бо, як вядома, навучанне, заснаванае на рэальных прыкладах, дае пэўны плён.
У сваю чаргу работнікі газавай службы, падчас прадметнага дыялогу, распавялі аб тым, на што патрэбна звярнуць увагу домаўладальнікаў падчас эксплуатацыі газавага абсталявання. А вось прадстаўнікі дзяржаўнай установы “Дзяржэнергагазнагляду” нагадалі аб тым, што не дапускаецца эксплуатацыя выключальнікаў і разетак, у тым ліку на падаўжальніках, без карпусоў, ці калі карпусы маюць пашкоджанні, а таксама аб тым, што не дапускаецца эксплуатаваць аголеныя электрычныя правады і правады, якія маюць пашкоджанні. 


Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть