image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Прафілактыка пажараў у паўсядзённым жыцці (Мядзельскі раён)

422

Агонь адкрыў мноства магчымасцей для людзей, паўспрыяў развіццю цывілізацыі. Калі паглядзець з другога боку, то ён мае і разбуральную сілу – вялікая колькасць гарадоў, пасёлкаў, вёсак ператвараліся ў пыл. У сучасным жыцці навука ступіла далёка наперад, тым не менш, тэма прафілактыкі пажараў у паўсядзенным жыцці не губляе сваёй актуальносці і павінна займаць цэнтральнае месца ў жыцці кожнага чалавека.

З мэтай папярэджання пажараў у жылым фондзе работнікамі МНС праводзіцца штодзённая прафілактычная работа з насельніцтвам. Выхадныя дні не становяцца выключэннем, бо, як вядома, свядомасць людзей губляецца менавіта ў гэтыя дні. Вось і 04 снежня ў цэнтры ўвагі работнікаў Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям аказаліся домаўладанні сямей, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, інвалідаў, грамадзян, што злоўжываюць алкагольнымі напоямі.

Падчас правядзення пажарна – прафілактычнай работы ў жыллёвым фондзе работнікі МНС нагадалі домаўладальнікам асноўныя правілы бяспечных паводзін, азнаёмілі гаспадароў з асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажараў і прывялі прыклады. На вуліцы з кожным днём усё больш і больш “паджымае” марозік, таму бяспечная эксплуатацыя пячнога ацяплення з’яўляецца актуальнай у дадзены момант.

-         Не тапіце печку з адчыненай дзверцай, - адзначаюць ратавальнікі ў адным з домаўладанняў. Вы павінны разумець, што адзін маленькі вугалёк, выпаўшы з “топкі” можа ператварыцца ў пажар. Тым больш, што побач ляжаць дровы.

Гаспадар, не супраціўляючыся, адразу ж ухіліў усе “недахопы” і паабяцаў прыслухацца да слоў ратавальнікаў і больш адказна аднесціся да ўласнай бяспекі.

Але ж не толькі жыллёвы фонд быў у полі зроку ратавальнікаў у гэты дзень - смага зімовай рыбалкі адсоўвае часам здаровы сэнс, а разам з гэтым і бяспеку на задні план, таму ратавальнікі “направіліся ў рэйды па водных акваторыях”.

Паважаныя грамадзяне, ПАМЯТАЙЦЕ! Нішто не мае большай каштоўнасці, чым ваша жыццё і жыццё вашых блізкіх.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть