image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Будучыня дзіцяці – у нашых руках! (Мядзельскі раён)

362

Як часта вы пакідаеце дзяцей адных? Прыгадайце ўсе выпадкі, калі выходілі на пяць хвілін у магазін ці да суседа па соль, і адкажыце яшчэ раз. Ёсць розніца? Вельмі часта мы спадзяёмся, што ўсё будзе добра. Аднак статыстыка “гаворыць аб іншым”. Але ж віноўнікамі загаранняў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём часцяком аказваюцца, на першы погляд, зусім ужо “дарослыя” дзеці.

Паведамленне аб тым, што ў вёсцы Зані Слабадскога сельскага савета гарыць падвальнае памяшканне аднаго з неэксплутаваных пабудоў паступіла ратавальнікам Мядзельшчыны 06 жніўня каля дзевяці часоў вечара. Калі ратавальнікі прыбылі на месца вызаву з памяшкання ішоў густы дым. У выніку загарання пашкоджаны драўляны насціл падлогі. Менавіта гульны падлеткаў з агнём стала прычынай дадзенага загарання.

–       Да мяне ў двор прыбеглі дзеці, – расказвае Таццяна Анатольеўна, – і сказалі, што ў складскім памяшканні, які знаходзіцца насупраць майго дому, гарыць падвал. Я адразу ж набрала нумар 101 і паведаміла пра здарэнне. Ратавальнікі вельмі хутка прыехалі і затушылі загаранне. Вы ведаеце, дзеці там часцяком гуляюць, а дзе ў вёсцы дзецца…Дарослыя ж не раз ужо папярэджвалі аб тым, што небяспечна тут знаходзіцца. Некаторы час не з’яўляліся тут, а потым зноў пачаліся гульні.

Няшчасныя выпадкі – следства таго, што бацькі занадта занятыя. Гэта нядзіўна, бо большасць з нас выконвае па меншай меры дзесяць тысяч розных абавязкаў, адначасова прыглядаючы за дзецьмі.

–       Каб пазбегнуць пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём трэба ў першую чаргу памятаць, што галоўную ролю ў выхаванні дзіцяці ўсё ж павінна выконваць сям’я, – нагадвае начальнік Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Іванавіч Вашкінэль. Менавіта самыя блізкія людзі – бацькі – абавязаны навучыць дзіця жыць ў бяспецы і не рабіць неабдуманых учынкаў. Важна расказаць і растлумачыць малым, як небяспечна гульня з агнём. Тут неабходна заўсёды памятаць і не забываць асноўныя правілы, якія дапамогуць пазбегнуць трагедыі. Па – першае, захоўваць запалкі, запальнічкі патрэбна ў недаступных для дзяцей месцах, а таксама не дазваляць дзецям самастойна карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі, тапіць печы. Па-другое, неабходна растлумачыць дзіцяці, нягледзячы на яго ўзрост, што ў выпадку ўзнікнення пажару неабходна выбягаць на вуліцу і ні ў якім разе не хавацца. Па-трэцяе, не лішнім будзе вывучыць, а затым перыядычна паўтараць з дзіцём хатні адрас і нумар тэлефона, каб пры неабходнасці ён мог сам звярнуцца па дапамогу ў службу выратавання. І самае галоўнае, ні пры якіх абставінах нельга пакідайць дзяцей без нагляду.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть