image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вучым правілам бяспекі з маленства (Бярэзінскі раён)

461

Чаму агонь уяўляе з сябе небяспеку? Што рабіць пры пажары? Як наогул не дапусціць пажару ў доме? З якімі рэчамі ў доме гуляць нельга?.. Адказы на гэтыя і іншыя пытанні выхаванцы дзіцячых садкоў Бярэзіншчыны шукаюць разам з раённымі ратавальнікамі: у садках горада праходзяць навучальныя заняткі. Як вядома, толькі праз гульню дзіця пазнае гэты свет і тыя правілы, па якіх жывуць людзі. Адны з важнейшых – правілы пажарнай бяспекі, а таксама правілы паводзінаў на вадзе, на дарозе. Пакуць дзеткі яшчэ маленькія, яны хутка засвойваюць новую інфармацыю, што абавязкова спатрэбіцца ў жыцці. Ад маленькай запалкі – вялікая бяда. Хадзіць аднаму на рэчку – небяспечна. Электрычныя прыборы – для дарослых. Нельга нікуды ісці з незнаёмым чалавекам. Правілаў, што трэба цверда засвоіць малым, зашмат. Мы дапамагаем запомніць іх з дапамогай гульні, мульцікаў, забаўляльных гутарак і загадак. Традыцыйныя моманты мерапрыемства – званок у службу ратавання і эвакуацыя з умоўнага небяспечнага месца. Выдатны памочнік на занятку – мультфільм “Спецатрад 112”: дзеці шчыра спачуваюць героям, што аказаліся у небяспецы і наперабой расказваюць, як гэтага можна было пазбегнуць.

Дарослым неабходна памятаць, што большасць небяспечных сітуацый з дзецьмі адбываецца падчас іх бескантрольных забаў. Беражыце сябе і не пакідайце дзяцей без нагляду!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть