image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Чарговае пасяджэнне раённай рабочай камісіі прайшло на Мядзельшчыне

666
Вялікае значэнне надаецца прафілактыцы пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў, а таксама папярэджанню падчас іх гібелі людзей. Не выключэнне і Мядзельскі раён. З гэтай мэтай актывізуюць сваю дзейнасць работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а таксама аглядальныя камісіі, якіх у азёрным краі дзесяць. 

Сумесная праца са старшынямі выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікамі жыллёва – камунальнай гаспадаркі, газавай службы, адукацыі дае адчувальныя вынікі. І ўсё ж праблемы ў гэтай важнай справе ёсць. Яны асабліва датычацца асоб, якія трапляюць у так званую “групу рызыкі”. Тут павінен быць асаблівы кантроль і аналіз сітуацыі. Акрамя штодзённай прафілактычнай работы праводзяцца пасяджэнні раённай рабочай камісіі па каардынацыі дзейнасці аглядальных камісій раёна. Чарговае пасяджэнне адбылося 24 мая ў малай зале Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта.

– Мы сабраліся, каб зрабіць акцэнт і своечасова паўплываць на ліквідацыю прычын, якія могуць выклікаць гібель людзей, яшчэ раз скаардынаваць дзеянні ўсіх суб'ектаў прафілактыкі,– адзначыў падчас пасяджэння начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Іванавіч Вашкінэль. – Вызначыць, што робіцца для стабілізацыі становішча, наколькі эфектыўныя меры, наколькі зладжана працуюць усе службы і падраздзяленні, ці няма праломы ў сістэме ўзаемадзеяння.

У гэты дзень была разгледжана сітуацыя з пажарамі і гібеллю людзей ад іх на тэрыторыі раёна, а таксама вынікі і эфектыўнасць дзейнасці аглядальных камісій за мінулы перыяд 2022 года. Таксама падчас пасяджэння былі разгледжаны вынікі працы Нарацкага і Слабадскога сельвыканкамаў, дзе старшыні сельвыканкамаў больш падрабязна расказалі аб той рабоце, якая праводзіцца ў мэтах папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх.

Акрамя гэтага Юрый Іванавіч падкрэсліў, што ў гэтай працы недапушчальны фармалізм.

– Да трагедыі вельмі часта прыводзіць злоўжыванне алкаголем. Таму асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, павінны быць ўзяты на асаблівы кантроль. Важна не пакінуць па-за ўвагай адзінокіх пажылых людзей, якім цяпер вельмі патрэбныя дапамога і падтрымка.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть