image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бярэзінскі раён вітае цябе, “Юны выратавальнік”!

706

Таццяна Уладзіміраўна Яшчанка, карэспандэнт найвядомейшага дзятве часопіса “Юны выратавальнік”, наведала вучняў двух бярэзінскіх школ з захапляльнымі мерапрыемствамі. 

Падчас конкурснай праграмы дзеці з ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Беразіно” і “Пачатковая школа №1 г.Беразіно” змаглі не толькі паўтарыць правілы ўласнай бяспекі, але і адчуць сябе ратавальнікамі: кожны з дзяцей жадаў праверыць аб’ем легкіх падчас надзімання паветраных шароў, разгарнуць цукерку ў рукавіцах пажарнага, пабыць у складзе “пажарнай каманды”. Кожны ўдзельнік атрымаў падарунак ад рэдакцыі часопіса, а напрыканцы дзеці абяцалі бездакорна выконваць правілы бяспечных паводзін і дапамагаць усім, хто апынуўся ў бядзе. Асабліва актуальныя такія мерапрыемствы ў перадканікулярны час, калі дзеці чакаюць адпачынку, а падчас бескантрольных гульняў летам здольныя трапляць у небяспечныя сітуацыі.

Прыхільнікі “Юнага выратавальніка” ведаюць: яго старонкі прапануюць не толькі веды пра бяспеку, але і шматлікія конкурсы з прызамі. І вучні названых школ пасля мерапрыемства цверда заверылі: не адкладваючы ў доўгую скрыню, пішам пісьмы ў рэдакцыю, удзельнічаем у конкурсах, папаўняем веды пра бяспеку, а заадно і прызы забіраем!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть