image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рубрыка «Жанчыны ў МНС - хто яны?»: Наталля Літоўчанка (Капыльскі раён)

1075
Людзі ў форме прыцягваюць многіх. Вы толькі ўспомніце, як прыгожа выглядае дзяўчына ў форме, у пагонах – гэта не толькі незвычайна, але і вельмі прыгожа.


Сённяшні расповед пра дзяўчыну, якая нясе службу ў Капыльскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. Вядома, пагоны патрабуюць дысцыпліны ва ўсім, але пры гэтым не пазбаўляюць жаноцкасці яе ўладальніцу. Ураджэнка аграгарадка Грозава Капыльскага раёна Наталля Літоўчанка прымерала на сябе форму ўжо ў Мінскім абласным кадэцкім вучылішчы, дзе праходзіла вучобу з 8 па 11 класы. Злёты, сустрэчы і практычныя заняткі дапамаглі дзяўчыне звярнуць увагу менавіта на гэтую, няхай і мужную, прафесію. Абітурыентку вельмі падтрымалі бацькі.

Пасля паступлення ў Камандна-інжынерны інстытут МНС скончыла яго ўжо як Універсітэт грамадзянскай абароны МНС – жыццё па распарадку дня, фізпадрыхтоўка і адпрацоўка розных сцэнарыяў надзвычайных сітуацый толькі загартавалі характар. Пры выпуску з універсітэта – дзве зорачкі на пагонах і званне лейтэнанта.

Размеркаванне дало магчымасць аказацца бліжэй да дома. Родны Капыль, дзе і было першае месца працы, вельмі цепла сустрэў Наталлю. Калегі з РАНС ніколі не адмаўляюць у дапамозе і радзе дзяўчыне. З жыллём праблем таксама не ўзнікла: падалі пакой у інтэрнаце.

Пасада інжынера інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Наталля Літоўчанка атрымала адразу ж. Калі сказаць увогуле, то ў яе абавязкі ўваходзіць праверка суб'ектаў гаспадарання і расследаванне пажараў. Яшчэ адным напрамкам з'яўляецца прафілактычная работа ў жылым сектары. Тут на асаблівым кантролі – людзі, якія пражываюць адзінока (старэйшага ўзросту, з інваліднасцю, якія злоўжываюць спіртным), шматдзетныя сем'і, сем'і з катэгорыі суправаджаецца. Словам, хапае і кабінетнай працы, і працы з людзьмі, гаворыць Наталля, і на ўсё гэта глядзіць аптымістычна, бо першапачаткова ведала, куды ішла вучыцца, і разумела, чым будзе займацца.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть