image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У справе прафілактыкі любыя сродкі – добрыя! (Бярэзінскі раён)

618

Своечасова ліквідаваць узгаранне, выратаваць чалавека, мінімізаваць матэрыяльныя страты – безумоўна, важкая задача, ускладзеная на моцныя плечы службы ратавання. Не менш значнай па важнасці выступае і задача папярэджвання бяды. Калі людзі ведаюць, як прывесці дом у проціпажарны парадак, да чаго вядзе пакіданне дзяцей без нагляду, што рабіць пры надзвычайнай сітуацыі – тады і колькасць рэальных небяспечных гісторый заканамерна зменшыцца. 

У справе прафілактыкі і папярэджвання пажараў удзельнічаюць усе афіцэры Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях.  Прымяняюцца розныя формы работы: каб указаць людзям на канкрэтныя парушэнні, інспекціруецца жылы сектар. Нагадаць правілы бяспекі, паказаць фільм і пагутарыць на іншыя тэмы можна падчас сельскіх сходаў. На пастаяннай аснове наведваюцца працоўныя калектывы, на базе падраздзяленняў праводзяцца экскурсіі для дзяцей. Грунтоўная работа вядзецца і пасрэдствам мясцовых сродкаў масавай інфармацыі: раёнка з самымі свежымі мясцовымі навінамі даходзіць у самыя далекія і маланаселеныя вескі раёна. Дайсці да кожнага чалавека, “дастукацца” да яго свядомасці, сфарміраваць паняцце пра тое, што толькі ён сам адказны за ўласную бяспеку – нялегкая задача. У яе рэалізацыі бярэзінскім ратавальнікам неацанімую дапамогу аказваюць мноства іншых службаў: органы мясцовай улады, адукацыі, культуры, сацыяльная служба і іншыя.      

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть