image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Круглыя суткі на службе. І ў прафесійнае свята – таксама! (Бярэзінскі раён)

842

Дваццаць трэцюю гадавіну ратавальнай службы Беларусі бярэзінскія ратавальнікі сустрэлі ў цёплай і сяброўскай атмасферы.

У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшоў урачысты сход. Шмат цёплых слоў выказаў сваім работнкіам начальнік аддзела Мікалай Віктаравіч Андрыевіч. Урачыстым момантам сходу стала ўручэнне ўзнагарод. Заслужаныя падзякі ад Мінскага абласнога ўпраўлення МНС і добрыя словы віншавання атрымалі вопытныя работнікі аддзела Бабровік Дзмітрый Леанідавіч, Лобач Валянцін Антонавіч. За высокія паказчыкі ў ажыццяўленні прафесійнай дзейнасці начальнік пажарнага паста вескі Міхалева Цэдрык Дзмітрый Віктаравіч атрымаў грамату ад Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. Юбілейным медалем “20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях” узнагароджаны Башарымаў Віталь Васільевіч і ветэраны пажарнай службы раёна Алег Іванавіч Кушнер і Сяргей Іванавіч Шык. Пагоны старэйшага сержанта ўнутранай службы сення атрымаў Каравы Аляксандр Сяргеевіч. Асабліва хвалюючым момантам для Таццяны Анатольеўны, матулі аднаго з работнікаў аддзела, стала ўручэнне ёй падзякі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС за годнае выхаванне сына Паўла Геннадзьевіча Бегуна.

Жадаем усім, чыё жыццё звязана з ратавальнай службай, дабра і міру ў сем'ях, цярпення, новых перамог!

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть