Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 08.00-17.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Куды пайсці вучыцца? (Мядзельскі раён)
Куды пайсці вучыцца, якую прафесію выбраць, у якой вобласці рабіць кар'еру? На гэтыя пытанні шукаюць адказы хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо са “школьнай лавы”. Навучэнцы “сярэдняга звяна” яшчэ мітусяцца ў выбары прафесіі, старшакласнікі ж падыходзяць да гэтых пытанняў больш дасканала. Але выбар і тым, і другім часцей за ўсё даводзіцца рабіць на падставе чутак, апавяданняў сяброў ці сваякоў.
Для таго, каб “пазнаць службу выратавання знутры”, пазнаёміцца з гэтай цікавай, а ў той жа час і небяспечнай прафесіяй, вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Нарацкая сярэдняя школа № 2” напярэдадні Дня выратавальніка запрасілі да сябе ў госці ратавальнікаў Мядзельшчыны. Ад супрацоўніка МНС рабяты даведаліся, якія ўступныя іспыты неабходна прайсці, каб паступіць ў навучальныя ўстановы сістэмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, што фізічная культура і спорт павінны стаяць у радку асноўных задач, але не трэба забываць і пра тэхнічныя навукі. Не засталіся без увагі ў гэты дзень і пытанні бяспекі. Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі выступленне работніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, расказвалі цікавыя гісторыі, задавалі вялікую колькасць пытанняў, а таксама адказвалі на пытанні, якія работнік МНС задавала падчас сустрэчы.