image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Што трэба ведаць, каб зімовыя забавы не каштавалі жыцця? (газета "Звязда")

38
Зімой разам з пухнатым сняжком людзі, як правіла, чакаюць і лёду. Адны, у асноўным дзеці, бяруць цюбінгі ці набітыя сенам мяхі і ідуць катацца з горкі. Іншыя спяшаюцца на каток або лыжню. Некаторыя не могуць дачакацца адпаведнага надвор'я, каб пайсці на рыбалку. Добра, калі ўсё гэта прыносіць задавальненне ці карысць. Аднак нярэдка такое баўленне часу каштуе не толькі здароўя, але і нават жыцця...

Рыбалка без прыгод

Аматары зімовай рыбалкі з нецярпеннем чакаюць узмацнення марозу і, адпаведна, трывалага лёду. Аднак калі больш вопытныя рыбакі не спяшаюцца выходзіць на лёд, іншыя, надзеўшы на сябе рыбалоўны рыштунак і ўзяўшы снасці, шпацыруюць да возера ці рэчкі ўжо пасля першых замаразкаў.

Першай ахвярай лёду гэтай зімой стаў мужчына, які лавіў рыбу на рацэ Обаль, што ў Полацкім раёне. Рыбака спрабавалі выратаваць, але мужчыну знесла плынню. Яго жонцы, якая таксама прыйшла парыбачыць, пашанцавала — побач былі людзі, якія кінуліся на дапамогу. За два дні да трагедыі на той жа Полаччыне на возеры Шчаты патанулі бацька і сын.

Родным рыбакоў з Мінскага і Клецкага раёнаў удалося пазбегнуць гора. 11 снежня ратавальнікам паступіла паведамленне, што на вадасховішчы Вяча пад лёд праваліўся чалавек. Калі супрацоўнікі МНС прыбылі на месца здарэння, мужчына быў па шыю ў вадзе. Каманда спрацавала аператыўна — і праз некалькі хвілін пацярпелы з дыягназам «пераахаладжэнне» быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя. У той жа дзень ратавальнікі Міншчыны паспяшаліся на дапамогу яшчэ аднаму чалавеку, жыццё якога магло абарвацца ў халоднай вадзе пад тонкім лёдам. Калі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прыбылі да ўказанага вадаёма, мясцовыя жыхары выцягнулі рыбака з вады і перамясцілі ў гумавую лодку. Ратавальнікі дапамаглі выбрацца людзям з лодкі, якая пад вагой ужо дваіх чалавек намервалася сысці пад лёд. Так у лічаныя хвіліны мог загінуць і той, хто лавіў рыбу, і той, хто імкнуўся выратаваць рабака, калі ён праваліўся пад лёд.

— Нельга кідацца на дапамогу знянацку, не падрыхтаваўшыся, бо можна трапіць у такую ж пастку самому, — заўважае афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Анастасія ШВАЙБОВІЧ. — Калі людзі ўдваіх знаходзяцца ў адной палонцы, гэта ўвогуле небяспечна: спрацоўвае эфект панікі. Калі вы сталі відавочцам таго, як тоне чалавек, самая лепшая дапамога — патэлефанаваць па нумарах «101» або «112». Затым агледзьцеся па баках, знайдзіце доўгую палку або вяроўку, працягніце яе таму, хто тоне. Нават калі нешта пойдзе не па плане, ратавальнікі будуць спяшацца да вас дваіх.

Днямі ратавальнікам патэлефанаваў сам пацярпелы. Мужчына паведаміў, што знаходзіцца на льдзіне, якую зносіць на сярэдзіну вадасховішча «Вялута», што ў Лунінецкім раёне. Супрацоўнікі МНС, якія аператыўна прыбылі на месца здарэння, з дапамогай ратавальнай дошкі з сярэдзіны вадасховішча выцягвалі ўжо двух рыбакоў. Трэці рыбак, які таксама клікаў на дапамогу, быў выяўлены на супрацьлеглым беразе. У медыцынскай дапамозе выратаваныя не мелі патрэбы.
Затое яны надоўга засвоілі ўрок — выходзіць толькі на памацнелы лёд!

Мала хто ведае, што трываласць лёду лёгка вызначаецца па яго колеры. Самы моцны мае празрысты сіні колер, слабы — непразрысты белы, найбольш далікатны — шэры і шэры «ў крапінку»: пры знаходжанні на такім пакрыцці шанц зладзіць сабе экстрэмальную лоўлю вельмі вялікі. Акрамя таго, важна ведаць, што пры нулявой тэмпературы, якая захоўваецца на працягу трох дзён, трываласць лёду зніжаецца на 25 %. Забараняецца выходзіць на лёд у перыяды яго замярзання і раставання. Небяспечна правяраць трываласць лёду ўдарам нагі. Лепш за ўсё рыбачыць там, дзе ёсць станцыі Таварыства ратавання на водах і дзяжураць ратавальнікі.

Для аматараў начнога клёву лепш устрымацца ад гэтай задумкі. У цёмны час сутак чалавеку, які праваліўся пад лёд, будзе больш складана выбрацца. Акрамя таго, шанцы дачакацца дапамогі будуць роўныя нулю: вячэрніх падарожнікаў побач з вадаёмамі няшмат, а калі яны і апынуцца недалёка, дзе гарантыя, што ў цемры заўважаць таго, хто трапіў у бяду?

Забава скончылася трагедыяй

У дзяцей да лёду — асаблівая цікавасць. Яны ўспрымаюць яго выключна як забаву і небяспеку проста не разумеюць. Бацькі павінны патлумачыць дзецям, што выходзіць на лёд катэгарычна нельга! Для катання на каньках ёсць спецыяльна абсталяваныя месцы.

Трагедыя адбылася перад самым Новым годам на Полаччыне. Гэтым разам пад лёд праваліліся дзеці 10 і 12 гадоў. Як стала вядома, у той дзень адзін з іх святкаваў дзень нараджэння. Хлопчыкі каталіся на цюбінгах з горкі, што знаходзіцца якраз побач з Заходняй Дзвіной. Адзін з іх вырашыў праверыць таўшчыню лёду і праваліўся ў ваду. Сябар спрабаваў яму дапамагчы і апынуўся там жа. Дзяўчынка, якая была з імі, кінулася шукаць дапамогі. Аднак было позна. Целы дзяцей не знайшлі дагэтуль...

— Да 11 гадоў у дзяцей адсутнічае паняцце страху, — адзначыў начальнік вадалазна-ратавальнай службы Віцебскай абласной арганізацыі Таварыства ратавання на водах Вячаслаў ГОРЫН. — Для іх гэта свайго роду забава. Інстынкту самазахоўвання практычна няма. Натуральна, трапляючы ў такую сітуацыю, дзеці знаходзяцца ў стрэсе. Іх рэакцыя сапраўды непрадказальная. Нават тыя, хто будзе знаходзіцца побач, наўрад ці змогуць аказаць пэўную паўнавартасную дапамогу. На жаль, дзеці ў такой вадзе і на такой рацэ тонуць вельмі хутка.

Падрыхтавацца да абраду

Праз тыдзень праваслаўныя хрысціяне адзначаць адно са сваіх галоўных свят — Хрышчэнне Гасподняе. Па традыцыі ў гэты дзень многія вернікі акунаюцца ў палонку, што сімвалізуе ачышчэнне ад грахоў. Аднак, апускаючыся ў ледзяную ваду, людзі не заўсёды да канца ацэньваюць свае сілы і магчымасці. Мала хто ведае, што гэта вялікі стрэс для арганізма. Таму, калі чалавек, які плануе нырнуць на Хрышчэнне ў ваду, нездаровы, лепш гэтага не рабіць. У зоне асаблівай рызыкі — людзі з дыябетам, гіпертаніяй, туберкулёзам. Акрамя таго, не рэкамендуецца ныраць у купель дзецям і цяжарным жанчынам.

Калі вы ўсё ж вырашылі далучыцца да абраду, перад выхадам з дому рэкамендуецца добра паесці. Апрануцца патрэбна не толькі цёпла, але і зручна. Абавязковы атрыбут — шапка, якая не нашкодзіць асабліва тады, калі вы выйдзеце з вады. Важна паклапаціцца і аб абутку, які не слізгае. Ратавальнікі раяць не акунацца ў ваду з галавой. У той жа час не бойцеся і адразу заходзьце на патрэбную глыбіню. У купелі лепш за ўсё знаходзіцца не больш за адну хвіліну. Як толькі вы выйшлі з вады, сагравайцеся: расцірайце сябе ручніком, пераапраніцеся ва ўсё сухое, папіце чаго-небудзь гарачага (ні ў якім разе не алкагольнага, іначай вы падвергнеце свой арганізм двайному стрэсу). Калі самастойна справіцца з пераахаладжэннем не атрымаецца, звярніцеся да медыцынскіх супрацоўнікаў, якія абавязкова будуць дзяжурыць каля купеляў.

Вераніка КАНЮТА

Фота: pixabay.com

Чытаць на сайце https://zviazda.by/be/news/20220111/1641912450-shto-treba-vedac-kab-zimovyya-zabavy-ne-kashtavali-zh...

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть